Навіны

«Крэпкахазяйственная рука дацягнулая да справы». Як зараз выглядае маёнтак Падароск, які забралі ва ўласніка і перадалі аддзелу культуры?

Парк у маёнтку Падароск у Ваўкавыскім раёне знаходзіцца ў занядбаным стане. Там ніхто не косіць траву, па сценах будынка пайшла цвіль і кавалкамі адвальваецца тынкоўка. Пра гэта апублікавалі пост на старонцы сядзібы ў Facebook.

«Нарэшце-та крэпкахазяйственная рука ўзорнага раённага Ваўкавыскага мэнэджмэнта дацягнулася да справы аховы гістарычна-культурыных каштоўнасцяў», — напісалі на старонцы маёнтка ў Facebook.

Таксама аўтары напісалі невялікі іранічны верш:

«У парк у Падароску я зайду —
трава па поооояс…
Па сценах цвіль зялёная паўзе.
Вернусь у аддзел к сібе,
саўсем не беспокооооясь,
Хай гэты гемар
хоць вовсі прападзе!»

На фотаздымках і панарамах у Google Maps можна ўбачыць, як тэрыторыя маёнтка выглядала раней. Але бачна, што ўжо ў чэрвені 2024 года трава пачала расці і яе ніхто не косіць.

На такі стан будынка і тэрыторыі абураныя беларусы могуць скардзіцца ў Міністэрства культуры альбо ў пракуратуру. Гэта можна зрабіць праз сістэму электронных зваротаў Обращения.бел.

Што адбылося з маёнткам

Сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у аграгарадку Падароск бізнесмен Павел Падкарытаў выкупіў у 2013 годзе. Ён збіраўся аднавіць сядзібу, адкрыць там музей шляхты, прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання. Камандзе прыйшлося ствараць першасную дакументацыю па маёнтку і праводзіць нятанныя навуковыя даследаванні. Скончыць праект планавалі ў пачатку 2023 года. Далей у планах было атрымаць заключэнне дзяржэкспертызы, запусціць кафэ, краму і часовую экспазіцыю.

У кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» затрымалі кіраўнікоў і фінансавых супрацоўнікаў за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.

У студзені 2024 года стала вядома, што крымінальную справу супраць супрацоўнікаў Падароска спынілі за адсутнасцю складу злачынства. Але маёмасць ва ўласніка канфіскавалі і аддалі аддзелу культуры Ваўкавыскага райвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025