Навіны

Чыноўнікі прыслухаліся да грамадзян. На Магістральнай вырашылі не будаваць шматпавярховік

На вуліцы Магістральнай замест малапавярховай забудовы і дзіцячага садка хацелі будаваць дом на 10 паверхаў. Але гродзенцы выказаліся супраць і праект не прайшоў грамадскія абмеркаванні. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Праект забудовы вуліцы Магістральнай. Крыніца: grodno.gov.by

Што прапаноўвалі грамадзяне?

На грамадскія абмеркаванні вынеслі праект шматкватэрнага дома на 6−10 паверхаў. Падчас грамадскіх абмеркаванняў, якія адбыліся з 5 па 19 чэрвеня, грамадзяне выслалі шэсць зваротаў.

Іх пытанні тычыліся:

  • колькасці парковачных месцаў;
  • сучасных дзіцячых і спартовых пляцовак;
  • адсутнасці пляцоўкі для выгулу сабак;
  • будаўніцтва дзіцячага садка;
  • магчымасці панізіць планаваны дом да 5−6 паверхаў;
  • колеравага рашэння жылога дома;
  • стварэння добраўпарадкаванага сквера (парка).

Пасля грамадскіх абмеркаванняў архітэктурна-горадабудаўнічы савет вырашыў адмяніць існуючую архітэктурна-планіровачную канцэпцыю. Распрацоўшчыку праекта — «Гроднажылбуд» — трэба прапрацаваць варыянты развіцця квартала з улікам меркавання грамадзян.

Чытайце таксама: Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025