Крама Unistore на вуліцы Вялікая Альшанка,1. Крыніца: realt.by
У Гродне на адкрыццё крамы сеткі Unistore опт&розніца прыйшло больш за 1000 чалавек. Каб усе патрапілі ў гандлёвую залу, спатрэбілася тры хвіліны, паведаміў Realt.
Краму адкрылі на вуліцы Вялікая Альшанка, 1. Пакупнікам прапануюць больш за 6 тыс. тавараў. У супермаркеце абслугоўваюць рознічных пакупнікоў, а таксама бізнес-кліентаў - кіраўнікоў невялікіх крамаў, кафэ, бараў і рэстаранаў. Для кожнай аўдыторыі працуюць свае касы.
Сетка крамаў UNISTORE опт&розніца — гандлёвая сетка для аптовага продажу прадуктаў, алкаголю, тавараў першай неабходнасці і нехарчовых тавараў. Называе сябе найбуйнейшай у Беларусі, мае 7 крамаў. Належыць кампаніі «ЮНІСТОР груп», якая валодае крамамі «7 пятніц» і «Вожык».
У супермаркеце можна набыць мяса, малочныя прадукты, гародніну і фрукты. Таксама там прадаюць бакалею, напоі, хлеб, морапрадукты, гаспадарчую хімію і тавары для дома ды жывёлаў.
У чацвер і пятніцу прапануюць акцыю «Вітамінны кошык» з аптовымі цэнамі пры любым аб’ёме тавара. Звычайна тавар прадаюць па дзвюх цэнах. Першая — цана за адну адзінку, другая — пры пакупцы некалькіх штук — ад дзвюх-трох.
Час працы крамы — з 8:00 да 22:00 без выхадных.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…