Навіны

Дзіцячыя дамы пры манастырах і забарона на «палітыку». Як змянілі закон аб рэлігіі ў Беларусі і што з ім зараз не так

З 6 ліпеня 2024 года ў Беларусі ўступіць у сілу новая рэдакцыя Закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Сярод іншых зменаў яна прадугледжвае магчымасць арганізацыі дзіцячых дамоў пры манастырах, забарону на заняцце рэлігійнымі арганізацыямі палітычнай дзейнасцю і абавязковую перарэгістрацыю.

Зараз для стварэння рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання спатрэбіцца наяўнасць абшчын ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску, а мінімальную колькасць абшчын павялічваюць з 10 да 15. Для ўсіх рэлігійных аб’яднанняў абавязковай стане наяўнасць хаця б адной абшчыны, якая працуе на тэрыторыі Беларусі не менш як 30 гадоў, удакладнілі ў Палаце прадстаўнікоў.

Упершыню ў законе замацоўваецца паняцце місіянерскай дзейнасці. Удакладняюцца змест і мэты паломніцкай дзейнасці. Рэлігійныя арганізацыі змогуць ствараць юрыдычныя асобы і падраздзяленні для аказання сацыяльных паслуг. Вызначаюцца ўмовы стварэння і працы нядзельных школ для дзяцей і групаў для дарослых.

Усе рэлігійныя арганізацыі абавязалі прайсці перарэгістрацыю на працягу года пасля ўступлення зменаў у сілу. Дзяржаўныя структуры павінны ўнесці інфармацыю аб рэлігійных арганізацыях у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 студзеня 2026 года.

Дзіцячы дом ад Гаўрыілы

Змены ў законе дазваляюць адкрываць дзіцячыя дамы пры манастырах. Гэты ж пункт уводзіць і праект закона «Аб змене законаў па пытаннях адукацыі», які зараз рыхтуюць да першага чытання.

Ідэю запазычыла Наталля Качанава са сваёй паездкі ў Расію. Першым такім манастыром з дзіцячым домам будзе Гродзенскі Свята-Растова-Багародзічны жаночы манастыр, якім кіруе скандальна вядомая ігумення Гаўрыіла, паведамляў Telegram-канал сілавікоў «Гродненские сливы».

Забарона на палітыку

Рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца палітычнай дзейнасцю, удзельнічаць у дзейнасці палітычных партый і аказваць ім фінансавую і іншую падтрымку.

Закон вызначае шырокія падставы для прыпынення і ліквідацыі рэлігійных арганізацый.
Сярод іх дзейнасць «супраць асноўных кірункаў унутранай і знешняй палітыкі Беларусі, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, прыніжэнне нацыянальнага гонару, палітычная дзейнасць ці іншая нявызначаная экстрэмісцкая дзейнасць».

Ці будзе забарона датычыць прапаганды вайны і апраўдання расійскай агрэсіі ва Украіне, якімі займаюцца некаторыя царкоўныя арганізацыі, напрыклад, Свята-Елізавецінскі манастыр, не ўдакладняюць.

Чытайце таксама: Гродзенскі манастыр перадаў падарункі расійскім салдатам ва Украіну: сярод іх лісты дзяцей нядзельнай школы

Са жніўня 2020 года да лютага 2024 года больш за 70 беларускіх святароў і рэлігійных лідараў спазналі пераслед і ціск, вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі па палітычных матывах, адзначалі эксперты ААН, крытыкуючы будучыя змены ў законе.

Парушае правы, дыскрымінуе. Што яшчэ не так з абноўленым законам?

Эксперты ААН адзначылі, што абавязковая рэгістрацыя рэлігійных арганізацый парушае права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, прадугледжанае Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Закон таксама забараняе дзейнасць незарэгістраваных рэлігійных арганізацый, што супярэчыць міжнародным стандартам.

Закон уводзіць строгі дзяржаўны кантроль над рэлігійнай адукацыяй і літаратурай. Цяпер любыя матэрыялы рэлігійнага зместу не павінны супярэчыць «ідэалогіі агульнапрызнаных традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа і ідэалогіі беларускай дзяржавы». Гэта можа прывесці да дыскрымінацыі і абмежаванняў на свабоду рэлігіі і перакананняў.

Рэлігійныя арганізацыі зараз дазваляецца ўзначальваць толькі грамадзянам Беларусі, якія стала пражываюць у краіне. Гэта можа прывесці да дыскрымінацыі ў адносінах да некаторых рэлігій.

Расплывістыя фармулёўкі закону могуць справакаваць адвольныя рашэнні і запалохванне рэлігійных лідараў, папярэдзілі эксперты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт: падлога руйнуецца, а на сценах расколіны і грыбок

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…

9 лістапада 2024

У Гродне збіраюцца будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…

8 лістапада 2024

Турыстка прыехала паглядзець на вядомую фотазону Гродна і расчаравалася

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…

8 лістапада 2024

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024

У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана

На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…

7 лістапада 2024