Улады Польшчы не выключаюць магчымасці спыніць пропуск грузаў на мяжы з Беларуссю. Пры гэтым дзеянне не павінна закрануць пераходы для людзей. «Не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам», — сказаў у эфіры Radio Zet міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Паводле слоў міністра, Польшча мае два асноўныя пастулаты, каб не адбылося закрыццё мяжы. Першы — на волю павінен выйсці Анджэй Пачобут, другі - павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў.
«Беларусь пасылае нам сотні мігрантаў з расійскімі візамі, якія трапілі ў Расію з краін міграцыйнай пагрозы, для якіх раней Расія і Беларусь зняла абмежаванні. Гэта акцыя, якую ўключаюць і выключаюць. Ёсць такія месяцы, калі маем нуль мігрантаў, а потым раптам 300−400 чалавек штодня. Ад Беларусі залежыць, яна хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя», — сказаў Сікорскі.
У чэрвені 2024 года стала вядома, што ў Польшчы разглядаюць варыянт закрыцця апошніх двух памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю. Тады Сікорскі казаў, што яны аналізуюць, ці будзе гэта цяжарам для эканомікі. Аднак у час прамовы ў чэрвені міністр не патлумачыў, ці хочуць закрыць рух толькі на аўтамабільных пунктах пропуску ці гэта закране і чыгунку, па якой усё яшчэ ездзяць з Беларусі ў Польшчу грузавыя цягнікі.
Як неафіцыйна 2 ліпеня даведалася RMF24, польскі ўрад вырашыў праводзіць выключна падрабязныя і дбайныя праверкі тавараў, якія ўвозяць у Польшчу чыгункай. Гэта будзе тычыцца мытнага тэрміналу ў Малашэвічах — найбуйнейшай перавалачнай станцыі ва ўсходняй Польшчы, якая мае міжнароднае значэнне. Чыгуначны памежны пераход Малашэвічы/Цярэспаль-Брэст з’яўляецца першым на ўсходняй мяжы Польшчы паводле аб’ёму грузаў. Праз гэты пункт праходзіць 90% цягнікоў з Азіі ў Еўропу. Яго называюць «сухім портам» і параўноўваюць па значэнні з портам у Гдыні.
Транзіт праз Малашэвічы важны для эканомікі Беларусі, бо гэтым шляхам ідуць дастаўкі тавараў з Кітая. Палякі лічаць, што гэта дапаможа паўплываць на Лукашэнку.
Цяпер на польска-беларускай мяжы працуюць толькі два аўтамабільныя пункты пропуску: «Кукурыкі» («Казловічы» з беларускага боку) для грузавікоў і «Цярэспаль» («Брэст» з беларускага боку) — для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Памежныя пераходы «Кузніца» («Брузгі») і «Баброўнікі» («Бераставіца») не дзейнічаюць з лістапада 2021 і лютага 2023 адпаведна. Першы закрылі ў адказ на мігранцкі крызіс, штучна створаны беларускім і расійскім рэжымамі. Другі - у адказ на палітычны прысуд беларускаму журналісту польскай нацыянальнасці Анджэю Пачобуту.
У канцы траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск казаў, што пункт пропуска «Баброўнікі» можна адкрыць цягам некалькіх дзён. Але амаль адразу пасля яго заявы спробы мігрантаў нелегальна перайсці мяжу пачасціліся, а ў выніку аднаго з нападаў загінуў польскі вайсковец.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…