Навіны

Фотафакт: У Навагрудку пасажыры будуць чакаць аўтобус у… пажарнай машыне

У Навагрудку адкрылі брэндаваны прыпынак грамадскага транспарту. Яго выканалі з машыны пажарнай службы ЗІЛ-130. Пра гэта паведамілі на сайце МНС Беларусі.

Прыпынак ад МНС у Навагрудку. Крыніца: grodno.mchs.gov.by

Незвычайны прыпынак адкрылі на вуліцы Мінскай, побач з Навагрудскім раённым аддзелам МНС. Адкрыццё прымеркавалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх войскаў і Дня незалежнасці.

У цэнтры прыпынку напісалі словы «Прафесіяналізм. Адвага. Гонар» — дэвіз службы МНС. Унутранае афармленне — інфармацыйныя выявы на тэму бяспекі. Паводле сайта МНС, прыпынак павінен папулярызаваць прафесію ратаўніка-пажарнага і прапагандаваць бяспеку жыццядзейнасці.

Чытайце таксама: У Навагрудку, дзе няма чыгункі, усталявалі помнік паравозу. Тлумачым, адкуль ён там

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025