Навіны

Участак побач з будучым мікрараёнам Вясенні выставілі на аўкцыён. Што там могуць пабудаваць?

Будынак грамадскага прызначэння плануюць пабудаваць у Гродне. Яго хочуць размясціць на вуліцы Цёткі, 35, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Участак на вуліцы Цёткі, 35. Крыніца: gcn.by

Участак пад будаўніцтва плошчай 0,19 га выставілі на аўкцыён. Яго пачатковая цана — 47 тыс. рублёў ($ 14,7 тыс.). Ён знаходзіцца ля лесапарка Пышкі і дзіцячага дома. Тэрмін арэнды участка — 50 гадоў.

Зялёныя насаджэнні трэба знесці

На ўчастку ёсць закансерваваны фундамент няскончанага будаўніцтва. Таксама ёсць агароджа, пабудовы, падземныя інжынерныя камунікацыі, зялёныя насаджэнні. Апошнія трэба будзе знесці.

Побач будзе новы мікрараён

У 120 метрах ад участка пралягае вуліца Вясенняя. На яе супрацьлеглым баку нядаўна пачалі будаўніцтва новага мікрараёна Вясенні на шэсць тысяч жыхароў. Ён зойме тэрыторыі паміж праспектам Будаўнікоў і вуліцы Вясенняй.

Чытайце таксама: Як мясцовыя жыхары будучага мікрараёна на Вясенняй чакаюць зносу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025