Будынак грамадскага прызначэння плануюць пабудаваць у Гродне. Яго хочуць размясціць на вуліцы Цёткі, 35, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.
Участак пад будаўніцтва плошчай 0,19 га выставілі на аўкцыён. Яго пачатковая цана — 47 тыс. рублёў ($ 14,7 тыс.). Ён знаходзіцца ля лесапарка Пышкі і дзіцячага дома. Тэрмін арэнды участка — 50 гадоў.
Зялёныя насаджэнні трэба знесці
На ўчастку ёсць закансерваваны фундамент няскончанага будаўніцтва. Таксама ёсць агароджа, пабудовы, падземныя інжынерныя камунікацыі, зялёныя насаджэнні. Апошнія трэба будзе знесці.
Побач будзе новы мікрараён
У 120 метрах ад участка пралягае вуліца Вясенняя. На яе супрацьлеглым баку нядаўна пачалі будаўніцтва новага мікрараёна Вясенні на шэсць тысяч жыхароў. Ён зойме тэрыторыі паміж праспектам Будаўнікоў і вуліцы Вясенняй.
Чытайце таксама: Як мясцовыя жыхары будучага мікрараёна на Вясенняй чакаюць зносу