Навіны

На беразе Нёмана паміж Новым замкам і драмтэатрам можа з’явіцца гатэль

Бізнес-цэнтр «Замкавы» на вуліцы Заводскай, 13 у Гродне плануюць рэканструяваць. Да яго дабудуюць новы корпус, у якім адкрыюць гатэль. Папярэднюю інфармацыю пра грамадскае абмеркаванне праекта размясціў Гродзенскі гарвыканкам. Што цікава — заднім днём: аб’ява быццам бы з’явілася 26 чэрвеня, а насамрэч — толькі 2 ліпеня.

Будынак на вуліцы Заводскай, 13. Крыніца: «ЯндексКарты»

Адновяць страчаны будынак

У межах рэканструкцыі да бізнес-цэнтра дабудуюць новы дом. Ён будзе паўтараць выгляд і аб’ём існуючага раней, але страчанага будынка. Пасля рэканструкцыі паверхавасць усяго комплексу часткова зменіцца: з двухпавярховага ён стане двух-трохпавярховым. За кошт прыбудовы плошча будынка пашырыцца з 861 кв.м да 1787 кв.м.

Варыянт праекта будучага будынка на набярэжнай. Крыніца: Urban Hrodna

Калі будуць прымаць рашэнне

У ліпені павінны скончыць і апублікаваць справаздачу аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА). Грамадскія абмеркаванні таксама павінны прайсці ў ліпені. У ліпені-жніўні перадпраектную дакументацыю перададуць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Канчатковае рашэнне плануюць прыняць у жніўні.

Што раней размяшчалася ў гэтым будынку

Будынак на вуліцы Заводскай, 13 узвялі паміж 1900 і 1910 годам на скрыжаванні вуліц Броварнай і Пральнага завулку. Дом належаў сям'і Бадылькесаў і быў знесены да 1960 года. Захаваліся прыбудаваныя да яго пральні: у часы СССР там таксама працавала пральня, а зараз гэта бізнес-цэнтр «Замкавы».

Пральны завулак з нямецкімі павозкамі. Яны едуць па пабудаваным немцамі ў 1915 г. драўляным мосце

Чытайце таксама: Участак побач з будучым мікрараёнам Вясенні выставілі на аўкцыён. Што там могуць пабудаваць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025