Навіны

У Гродне выпусцілі першае ў краіне пратэінавае марозіва ў стакане: колькі каштуе і дзе купіць? (абноўлена)

«Малочны Мір» выпусціў марозіва «Active Protein». Брэнд назваў яго ідэальным дэсертам для тых, хто сочыць за харчаваннем і вядзе здаровы лад жыцця. У дэсерце ў тры разы больш бялку і ў тры разы менш калорый. Яго ўжо можна купіць у фірмовых крамах «Малочнага Міру». Рэдакцыя Hrodna.life праверыла, ці сапраўды яно лепшае, чым звычайнае.

БТВ (баланс бялкоў, тлушчаў і вугляводаў) на 100 грам у новым марозіве:

  • Бялкі - 12 грам,
  • Тлушчы — 3 грамы,
  • Вугляводы — 7 грам.

«Марозіва падобнае да сарбета, мае далікатную тэкстуру і саладкаваты смак БЕЗ цукру ў складзе», — распавялі ў «Малочным Міры».

Каларыйнасць — 100 ккал на 100 грам. Стваральнікі сцвярджаюць, што ў марозіве няма ГМА, фарбавальнікаў і кансервантаў, а выкарыстоўваюцца толькі натуральныя інгрэдыенты. Замест цукру выкарыстоўвалі сукралозу — штучны падсаладжальнік, харчовы дадатак Е955. У якасці пратэіна ўзялі канцэнтрат сыраватачны бялковы.

Марозіва змясцілі ў зручную ўпакоўку — шклянку з лыжкай унутры. Так яго можна ўзяць з сабой на шпацыр. Каштаваць яно будзе каля 2,5 рублёў. Пакуль ёсць два смакі - ваніль і трускаўкі.

Яно праўда такое добрае?

Параўналі яго са звычайным пламбірам ад «Малочнага Міру». Мяркуючы па адным з калькулятараў каларыйнасці, у 100 грамах пламбіру — 306 ккал. Пры гэтым БТВ выглядае так:

  • Бялкі - 3.3 грама,
  • Тлушчы — 23.8 грама,
  • Вугляводы — 19.7 грама.

БТВ ў 100 грамах гродзенскага пламбіру «Шайба», згодна з edostavka.by:

  • Бялкі - 4,
  • Тлушчы — 16,
  • Вугляводы — 29,
  • Энергетычная каштоўнасць — 280 ккал.

Прыкладна столькі ў ванільным пламбіры ў «ГороденЪ» у ражку:

  • Бялкі - 4,5,
  • Тлушчы — 14,
  • Вугляводы — 32,
  • Энергетычная каштоўнасць — 270 ккал.

Гэта значыць, у «Active Protein» сапраўды ў 3−4 разы больш бялку і ў 2,5−3 разы менш калорый.

Дзе купіць пратэінавае марозіва?

Чытачы пішуць у Instagram, што марозіва «Active Protein» ёсць не ва ўсіх фірмовых крамах «Малочнага Миру». Неўзабаве ў сацсетцы выклалі спіс, дзе яго можна купіць у Гродне:

  • «Карона» на вул. Касманаўтаў, 21,
  • «Гарадзенскія прысмакі», вул. Суворава, 13,
  • «Гарадзенскія прысмакі», вул. Шчорса, 11Б,
  • «Гарадзенскія прысмакі», пр. Я. Купалы, 65,
  • «Гарадзенскія прысмакі», вул. Горкага, 71,
  • «Ваўкавыскі», вул. Кастрычніцкая, 3,
  • ГД «Баторыя», вул. Стэфана Баторыя, 10,
  • «Малочны Мір», вул. Дзяржынскага, 113 В,
  • «Малочны Мір», вул. Гаспадарчая, 28/8,
  • «Малочны Мір», крыты павільён на рынку «Цэнтральны»,
  • «ГроДар», вул. Урублеўскага, 44,
  • «ГроДар», вул. Дамброўскага, 3−1а,
  • «ГроДар», вулл. Каліноўскага, 63-а,
  • «ГроДар», вул. Паповіча, 33,
  • «ГроДар», Фолюш, 15/193, пам. 51,
  • «ГроДар», Брыкеля, 10.

Калі марозіва з’явіцца не толькі ў фірмовых крамах, не ўдакладнілі. Фірмовыя ж ёсць не ва ўсіх гарадах. Карыстальнікі адзначаюць, што марозіва пасуе дыябетыкам.

Што далей?

У адказ на пытанні чытачоў прадстаўнікі брэнда распавялі, што падумваюць зрабіць аналаг EXPONENTA — гэта серыя кісламалочных напояў з высокім утрыманнем сыроватачных бялкоў ад «Горацкага харчовага камбіната».


«Малочны Мір» — гродзенскае прадпрыемства з філіяламі ў вобласці. Вырабляе малако, вяршкі, кісламалочныя прадукты, сыр, масла, марозіва. Уваходзіць у лік валаўтваральных прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама: Эскімо, пламбір або фруктовы лёд? Даведайцеся, якое марозіва падыходзіць менавіта вам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025