Блогер Vadimati. Фота: сацсеткі героя
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года, паведамляе «Вясна». Ён правёў у калоніі тры гады.
Вадзім Ермашук — Instagram-блогер, прадавец на рынку «Карона». Падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах, называў сябе «народным дэпутатам».
Вадзіма Ермашука затрымалі ў Шчучыне 16 жніўня 2021 года. Там ён здымаў для свайго блога ролік аб мясцовым скейт-парку. Ён адбыў тры адміністрацыйныя арышты, а потым яму выставілі абвінавачанне. У гэты час сілавікі займаліся дыскрэдытацыяй мужчыны, для падтрымкі якога ў суд Шчучына прыязджалі дзясяткі людзей.
Ермашука асудзілі на тры гады калоніі ў снежні 2021 года. Справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт.370) і абразу прэзідэнта Беларусі (арт. 368) разглядалі ў Шчучынскім раённым судзе.
Ён адбываў пакаранне ў ПК Бабруйска.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…