Завочна асудзілі 20 экспертаў, якіх аб’ядналі ў экстрэмісцкае фармаванне «аналітыкі Святланы Ціханоўскай». Сярод іх — гродзенка Леся Руднік, дырэктарка «Цэнтра новых ідэй», эмігрантка ў Швецыі, дактарантка Карльстадскага ўніверсітэта (Швецыя). Прысуд вынеслі ў Мінску 1 ліпеня.
Лесю Руднік завочна асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі ў Мінскім абласным судзе.
Аналітыкаў абвінавачвалі ў:
- змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці;
- пасобніцтве публічным заклікам да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- садзейнічанні здзяйснення дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб.
«Паколькі абвінавачаныя схаваліся ад правасуддзя, крымінальная справа разгледжаная ў парадку спецыяльнай вытворчасці, пры гэтым выкананыя агульныя правілы судовага разбіральніцтва», — паведамілі ў пракуратуры.
Самы суровы прысуд вынеслі Аляксандру Дабравольскаму — 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тыс. рублёў).
Абвінавачаныя — вядомыя беларускія палітолагі, сацыёлагі, аналітыкі, універсітэцкія выкладчыкі, аўтары шматлікіх даследаванняў. Многія яшчэ да 2020 года з’ехалі за мяжу і атрымалі грамадзянства іншых краін. Некаторыя нават не былі знаёмыя паміж сабой.
Чытайце таксама: