У Гродне затрымалі сямейную пару. Прадпрымальніка з Гродна асудзілі за данат і адпраўку фота. Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 24 па 30 чэрвеня.
Анархіста Аляксандра Францкевіча судзяць за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Справу па арт. 411 ч. 2 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» разглядаў Мікалай Сяргейка 24 чэрвеня ў судзе Ваўкавыскага раёна, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Па 13 артыкулах КК яго асудзілі на 17 гадоў калоніі строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічынь ($ 8 800). Прызнаны палітвязнем, унесены ў спіс «тэрарыстаў». Адбывае пакаранне ў ПК № 11 Ваўкавыска.
У Гродне ліквідуюць федэрацыю паветрана-сілавой атлетыкі
Справу аб ліквідацыі рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібра» разгледзелі 25 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Юрый Карэцкі. Ісцец — Міністэрства юстыцыі.
Арганізацыю зарэгістравалі ў Шчучыне пяць гадоў таму. Стваральнікі хацелі развіваць паветрана-сілавую атлетыку і праводзіць спаборніцтвы.
У Гродне ліквідуюць «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі»
Ліквідацыю грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі» правялі 25 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Юрый Карэцкі. Ісцец — Міністэрства юстыцыі. Арганізацыя працавала ў в. Гервяты Астравецкага раёна з 2012 года.
Былыя палітвязні
Сяргей Змітровіч з Гродна 24 чэрвеня быў прызнаны былым палітвязнем.
Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі
«Дзякуючы аператыўнай працы каманды эвакуацыі фонда BYSOL, былая палітзняволеная здолела выехаць і ўз'яднацца са сваёй сям’ёй», — напісаў Андрэй Стрыжак.
Новая экстрэмісцкая інфармацыя
Суд Ленінскага раёна Гродна 24 і 25 ліпеня прызнаў экстрэмісцкімі:
- TikTok-акаўнт «ne_mauchy»,
- Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова — Маладзечна»,
- Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова — Магілёў»,
- Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова Гародня»,
- Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова — Салігорск»,
- Старонку «ВКонтакте» «МОВА НАНОВА Рэчыца»,
- Старонку «ВКонтакте» «Шаркоўшчына: Мова нанова»,
- Старонку «ВКонтакте» «МОВА НАНОВА — ПОЛАЦК»,
- Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова Астравец»,
- Старонку «ВКонтакте» «МОВА НАНОВА — ГОМЕЛЬ»,
- Старонку «ВКонтакте» «СВЕТЛАГОРСК»,
- Telegram-канал «Мова Нанова з Кіева»,
- Telegram-канал «Мова Нанова з Кіева Chat»,
- Telegram-канал «Мова Нанова Уроцлаў»,
- Telegram-канал «МОВА нанова з Варшавы»,
- Telegram-чат «Будзьма разам»,
- Telegram-канал «Мова нанова — Беласток»,
- Telegram-канал «Мова Нанова Гародня»,
- Telegram-чат «Каменты Мовы нанова»,
- Telegram-канал «Мова нанова Рыга»,
- Telegram-чат «Чат канала Мова нанова Рыга»,
- Telegram-канал «МоваНанова ў Ваўкавыску»,
- Telegram-чат «МоваНанова Ваўкавыск чат»,
- Старонку ў «Одноклассники» «мова нанова»,
- Старонку ў «Одноклассники» «МОВА НАНОВА Рэчыца»,
- Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова (Бабруйск)»,
- Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова»,
- Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова»,
- Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова» (с разными идентификаторами).
Суд Лідскага раёна 26 чэрвеня прызнаў экстрэмісцкім:
- TikTok-акаўнт «zerkalo.io2» і яго лагатып.
Палітвязень Юрый Седзянеўскі з Гродна выйшаў на волю
Ён адбыў тры гады «хіміі «ва ўстанове адкрытага тыпу № 17. Мужчыну разам з яго братам асудзілі за ўдзел у пратэстах і гвалт над міліцыянтам (арт.342, арт. 364 КК). Прычынай стала счэпка 6 верасня 2020 года, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Мужчыну чакалі дома жонка і двое дзяцей.
Ад палітвязня прыйшоў першы за месяц ліст
Ад Дзяніса Івашына бацькам прыйшоў першы за 35 дзён ліст, у якім ён віншаваў блізкіх. «З аднаго боку, цешыць, што Дзяніс змог павіншаваць блізкіх людзей. Значыцца ў пэўны час ён дакладна быў не ў ШЫЗА. Але дзіўна, што, напрыклад, мне Дзяніс не напісаў чарговага ліста. Таму мы дагэтуль ня ўпэўненыя ў тым, дзе ён перабывае і як сябе адчувае», — напісала яго жонка Вольга.
Івашына 21 траўня на 10 дзён змясцілі ў ШІЗА. 31 траўня тэрмін пакарання скончыўся, але лістоў не было. Верагодна, тэрмін пакарання працягнулі.
У Гродне затрымалі сямейную пару
Прычынай сталі пратэсты 2020 года. Маці пакінулі з дзіцем — верагодна, пад хатнім арыштам. Таксама верагодна, ёй вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Верагодна, затрыманыя — Леанід і Антаніна Церабей.
Новыя «экстрэмісты»
Піўчук Аляксандр Васільевіч, Рачынскі Ігар Аляксандравіч, Падасінавік Алег Валер’евіч з Гродна, Міцкевіч Мікалай Мікалаевіч са Смаргоні 28 чэрвеня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
Прадпрымальніка з Гродна асудзілі за данат і адпраўку фота
Прадпрымальнік і бацька траіх дзяцей у жніўні 2020 года пералічыў грошы ў фонд салідарнасці «BYHELP» для дапамогі «ды-джэям пераменаў», знайшоў ДФР.
Пры затрыманні і праверцы мабільнага тэлефона ў мужчыны знайшлі фатаграфіі з месца дыслакацыі вайскоўцаў Дзяржпагранкамітэта. Ён адправіў іх у жніўні 2021 года ў рэдакцыю «экстрэмісцкага» рэсурсу. Мужчыну асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму.
БТ расказала пра «вярбоўку на польскай мяжы». Спыталі ў польскіх памежнікаў, колькі ў гэтым праўды
Беларускае тэлебачанне расказала гісторыю беларуса, які працуе кіроўцам грузавіка ў Еўрасаюзе. У сюжэце «Вербоўка на мяжы?» мужчына расказаў тэлерадыёкампаніі «Гомель», як яго быццам бы правяралі на мяжы ў Тарэспалі польскія спецслужбоўцы. Hrodna.life запытаў у польскіх памежнікаў, наколькі можна верыць яго словам.
Вывучылі біяграфію: у Лідзе просяць перайменаваць вуліцу Дзяржынскага
Жыхары Ліды стварылі петыцыю за перайменаванне ў горадзе вуліцы, названай у гонар Фелікса Дзяржынскага. Вывучыўшы яго біяграфію, яны прыйшлі да высновы, што «яго імя не павінна быць ушанавана на карце Ліды».