Навіны

Уваход на аглядную пляцоўку на Савецкай стаў платным. Выключэнне ёсць, але гродзенцы ім не задаволены

Цяпер, каб падняцца на аглядную пляцоўку над ЦУМам, трэба заплаціць. Грошы за ўваход не возьмуць толькі з кліентаў нядаўна адкрытага кафэ «Nebo», але некаторыя гродзенцы не надта хочуць імі станавіцца: скардзяцца на кошты і асартымент.

Былы гандлёвы дом «Нёман» адкрылі пасля рэканструкцыі ў пачатку 2024 года. У ім усталявалі эскалатары, змянілі некаторых арандатараў і назву — ён ператварыўся ў гандлёвы цэнтр ЦУМ. Панарамны ліфт і аглядная пляцоўка на даху будынка працягнулі працаваць. Але замест лаундж-кафэ «Крыша мира», па назве якога часта называлі аглядную пляцоўку, зараз там адкрылася кафэ «Nebo». Уваход на пляцоўку на даху стаў платным — 2 руб.

Кафэ адкрылі, але канцэпцыю рэзка змянілі

Установа пачала працаваць у тэставым рэжыме. Да адкрыцця яна пазіцыянавала сябе як рэстаран паназіятскай кухні. Некаторыя анансаваныя ў сярэдзіне чэрвеня пазіцыі сапраўды да яе адносіліся: мус з авакада з начыннем з вэнджанай крэветкі, салодкіх таматаў чэры ікрой тобіка і салодка-вострым соусам, сушы, закускі, канапэ і рулеты.

Але, здаецца, канцэпцыю змянілі, і зараз меню іншае. Там ёсць вялікі выбар закусак, салаты, гарніры, гарачае. Сярод закусак — часнычныя грэнкі за 5 руб., цыбульныя кольцы за 8 руб., крэветкі тэмпура за 13, мясная талерка за 35 руб. і вінная за 41. Брускеты каштуюць 8−29 руб., салаты — 13−31 руб., гарніры — ад 3,5 за спагецці да 11 руб. за гародніну-грыль. На гарачае прапануюць запечаную дараду за 34,9 руб., рэбры грыль або барбекю (36−38 руб.) з бульбай, шашлык з гарнірам (35−60 руб.). Ёсць сем пазіцый з дранікамі (14−38 руб.), дзевяць відаў пасты (25−32 руб.), восем відаў бургераў (20−42 руб.), венскія вафлі з салодкімі і салёнымі дадаткамі (10−28 руб.), дэсерты (7−16 руб.). Можна замовіць вялікі сэт ежы (43−94 руб.). Шырокі выбар алкаголю, ёсць чай, кава —
3,5 руб. за капучына, 5 руб. за раф.

Пасадачных месцаў стала больш, намаляваныя на шкляной агароджы крылы захавалі. Час працы кафэ — з 10.00 да 23.00 без выходных.

Гродзенцы незадаволеныя

Кошты і меню новай установы абурылі некаторых карыстальнікаў Instagram. «Хутка зачыніцца як і папярэднія, няма чаго кошты ламаць, хто пойдзе бургер ёсць за 20р, калі побач кафэ Паляна», — напісаў адзін з каментатараў пад аглядам кафэ ад блога zatestil_grodno. Яшчэ некалькі падтрымалі яго, адзін з каментатараў зазначыў, што «бургер выглядае на 5 рублёў». «Навізна, напэўна, у тым, што зараз можна купіць бутэрброд (бургер) з курыцай за 40 рублёў!!!», — напісаў іншы. Адна з першых наведвальніц паскардзілася, што меню не ўсё ў наяўнасці, няма кававай і чайнай карты, сурвэтак, вады, але бульба-фры была «норм».

Столікі кафэ паставілі па перыметры і, каб падысці да краю і зрабіць фота, трэба стаць за спінамі людзей. Гэта адзіная аглядная пляцоўка ў цэнтры Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024