Польска-беларуская мяжа. Фота з архіву Hrodna.life
Беларускае тэлебачанне расказала гісторыю беларуса, які працуе кіроўцам грузавіка ў Еўрасаюзе. У сюжэце «Вербоўка на мяжы?» мужчына расказаў тэлерадыёкампаніі «Гомель», як яго быццам бы правяралі на мяжы ў Тарэспалі польскія спецслужбоўцы. Hrodna.life запытаў у польскіх памежнікаў, наколькі можна верыць яго словам.
Мужчыну ў сюжэце назвалі дальнабойшчыкам з Гомеля па імені Ілля. Праўда, твару яго ані разу не паказалі. Ён расказаў, што рэгулярна ездзіць у Польшчу на заробкі, але нядаўна быццам бы сустрэўся з вельмі пільным даглядам. З яго словаў, яго папрасілі выйсці з машыны і прайсці з мужчынам у гарнітуры на размову ў асобнае памяшканне. Там быццам бы ўжо чакала полька, якая добра размаўляла па-расійску. Іллю быццам бы прымусілі разблакаваць і аддаць на праверку тэлефон, а таксама запоўніць анкету. У ёй быццам былі пытанні пра яго адносіны да Украіны, пра тое, ці бачыў у Беларусі наймітаў «Вагнера» або расійскіх ваенных, пра яго адносіны да Лукашэнкі і пратэстаў. У канцы сюжэту Ілля расказаў таксама, што Еўропа падалася яму бруднай, смярдзючай і поўнай бяздомных.
Рэдакцыя Hrodna.life даслала ў Надбужанскае аддзяленне польскай памежнай аховы пытанне, ці сапраўды на мяжы пачалі такім чынам дапытваць беларусаў.
Прэс-сакратар аддзела капітан Дарыюш Сяніцкі адказаў, што згодна з Законам аб пагранічнай ахове звесткі аб ахове дзяржаўнай мяжы, памежным кантролі і супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі могуць быць прадастаўлены толькі судам, пракуратуры і іншым дзяржаўным органам.
Рэдакцыя Hrodna.life праверыла ў некалькіх папулярных памежных чатах на 15−20 тысяч удзельнікаў, ці пісаў нехта цягам апошніх месяцаў пра падобныя допыты з польскага боку мяжы. Ніводнага такога сведчання мы не знайшлі. Чытачы Hrodna.life, які адносна нядаўна перасякалі мяжу, таксама расказалі, што не заўважалі ніякай падвышанай пільнасці польскіх службаў.
Затое ў памежных чатах хапае інфармацыі пра допыты з прымусовым праглядам тэлефонаў на беларускім боку мяжы. Грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы, могуць прымусіць разблакаваць тэлефон ці правесці з імі размову на палітычныя тэмы. Таксама ўласнікі ўкраінскіх пашпартоў гарантавана трапляюць на допыт на мяжы. Паводле апісанняў тых, хто іх праходзіў, гэтыя допыты падобныя да апісаных Іллём на гомельскім тэлебачанні. З адным адрозненнем: іх праводзяць не польскія, а беларускія памежнікі.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…