Навіны

У пасёлак Паўднёвы запускаюць аўтобус

У Паўднёвым у Гродне заасфальтавалі вуліцу Цэнтральную. Грамадскі транспарт — аўтобус № 51 — па ёй пусцяць ужо з 1 ліпеня.

Пусціць аўтобус раней тут было немагчыма праз стан дарогі.

Праз Паўднёвы цяпер будзе праходзіць маршрут аўтобуса № 51 «Вуліца Багушэвіча — Плошча Дзекабрыстаў». Ён паедзе праз прыпынак «Вуліца Багушэвіча — вул. Вялікая Альшанка» (без змен), затым — па вуліцы Айчынная — вуліцы Цэнтральная — шашы Індурская і далей па сваім маршруце без змен, назад гэтак жа, удакладніў «Аператар пасажырскіх перавозак». Расклад можна будзе паглядзець на адпаведным сайце у дзень змены.

Цэнтральная — самая доўгая вуліца мікрараёна, паралельная вуліцы Садакова. Каб уладкаваць на ёй аўтобусныя прыпынкі, прыйшлося прыбраць больш за 20 дрэў і кустоў. Таксама ў Паўднёвым планавалі вырашыць пытанне з адвядзеннем вады — некаторыя ўчасткі дарогі затапляе пасля залевы.

Чытайце таксама: На Дзень незалежнасці ў Гродна перакрыюць цэнтральныя вуліцы: транспарт паедзе па змененых маршрутах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025