У ліпені 2024 года з-за рамонту на перагонах Слонім – Азярніца і Палачаны – Валожын зменяць расклад руху некаторых цягнікоў. Гэта тычыцца транспарту, які едзе праз  участкі Баранавічы – Ваўкавыск і Маладзечна – Ліда, паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

Цягнікі з Гродна ў Мінск зменяць расклад, а вагоны на Маскву адменяць
Цягнік Гродна – Масква. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: alamy.com

З-за рамонту на перагоне Слонім – Азярніца (участак Баранавічы – Ваўкавыск) з 22 па 25, з 29 па 31 ліпеня, 1, 5, 8, 12, 15, з 19 па 22, з 26 па 29 жніўня, а таксама 2, 5, 9, 12, з 16 па 19 і з 23 па 26 верасня часткова зменяць маршрут і расклад пасажырскага цягніка №680 спалучэннем Гродна – Віцебск. 

Ён будзе адпраўляцца з Гродна ў 10:36 (замест 11:59) і ехаць праз Ліду, замест Ваўкавыска. Таксама ў гэтыя дні асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск будуць ехаць па змененым раскладзе і маршруце. 

Ранішні цягнік на Мінск будзе ехаць даўжэй

З-за рамонту на перагоне Палачаны – Валожын цягнік №630 спалучэннем Гродна – Мінск, які адпраўляецца з Гродна ў 6:44, 17 ліпеня 2024 года паедзе па змененым маршруце – праз Ліду і Баранавічы-Цэнтральныя. У Мінск ён прыедзе ў 12:03 (замест 11:20).

Цягнік №634/633 спалучэннем Камунары – Гродна, які адпраўляецца са станцыі Камунары, 16 ліпеня паедзе па змененым раскладзе і праз станцыі Баранавічы-Цэнтральныя і Ліда.

Таксама ў гэтыя дні па змененым маршруце і раскладзе паедуць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа Маладзечна – Ліда. 

Бесперасадачныя вагоны ў Маскву адменяць

Цягнік №732/731 Гродна – Мінск, які адпраўляецца з Гродна 16 ліпеня ў 19:48, а з Мінска 17 ліпеня ў 15:18, а таксама цягнік №687 Мінск – Гродна, які адпраўляецца з Мінска 17 ліпеня ў 07:10, з бесперасадачнымі вагонамі Масква – Гродна (якія адпраўляюцца 16 ліпеня) адменяць.