У Скідзелі прадаюцца будынкі былога дзіцячага садка. Іх за € 40 тыс. прадае Упраўленне адукацыі Гродзенскага райвыканкама на пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Пабудовы размяшчаюцца на вуліцы Шчогалева, 49. Першы лот — адміністрацыйны будынак 1963 года плошчай амаль 183 кв.м. Да яго ёсць тры прыбудовы, склеп, пешаходныя сцежкі, агароджа, а таксама пляцоўка для гаспадарчых адкідаў. Цана будынка 93 тыс. рублёў (€ 27,1 тыс.).
Другі лот — комплекс былога дзіцячага садка. У яго ўваходзяць цагляны будынак кухні 1963 года плошчай 76.8 кв.м. і прыбудовы 1983 і 1990 годапабудовы. Таксама ў лот уключаны капітальны будынак складу 1975 года пабудовы плошчай 12,8 кв.м. Агульная цана лоту — амаль 47 тыс. рублёў (€ 13,6 тыс.).
Чытайце таксама: Для Скідзеля распрацуюць генеральны план. Якім ён будзе?