Электронная петыцыя. Ілюстрацыйнае фота. Створана з дапамогай штучнага інтэлекту DALL-E
Пры атрыманні грамадзянства здаваць іспыт па гісторыі Беларусі, а чыноўнікам — на веданне беларускай мовы. З такімі ідэямі звяртаюцца беларусы да ўладаў. Hrodna.life паглядзеў, якія звароты адпраўлялі чыноўнікам праз сэрвіс Petitions.by у чэрвені 2024 года.
У адной з петыцый аўтары прапанавалі ўнесці змены ў Закон «Аб грамадзянстве». Яны збіралі подпісы за тое, каб для атрымання беларускага грамадзянства трэба было здаваць іспыт на веданне беларускай гісторыі. Зараз для атрымання грамадзянства патрабуюць толькі іспыт на веданне адной з дзяржаўных моў - рускай ці беларускай.
Петыцыю, пад якой падпісаліся 36 чалавек, 24 чэрвеня 2024 года адправілі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Адказ чакаюць да 3 жніўня 2024 года.
У другой петыцыі аўтары заклікалі падпісацца за абавязковую здачу чыноўнікамі дзяржаўнага іспыту на веданне беларускай мовы. Пад петыцыяй падпісаліся 42 чалавекі. Яе адправілі 12 чэрвеня ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Адказ плануюць атрымаць да 22 ліпеня 2024 года.
У апісанні аўтары петыцыі спаслаліся на тое, што толькі 6% грамадзян размаўляюць на беларускай мове. Таксама большасць кніг выдаюць на рускай, а колькасць беларускіх школ і класаў змяншаецца. Таксама аўтараў турбавала тое, што большасць органаў улады вядуць справававодства на рускай, а шматлікія афіцыйныя сайты маюць руска- і англамоўныя версіі.
Менавіта таму аўтары лічаць, што спачатку ўся вертыкаль чыноўнікаў павінна дасканала ведаць дзве дзяржаўныя мовы — беларускую і рускую.
Яшчэ адна петыцыя — «За павелічэнне трансляцыі тэлепраграм на беларускай мове на беларускім тэлебачанні». Пад ёй падпісаўся 131 чалавек. Петыцыю адправілі ў Міністэрства інфармацыі Беларусі 24 чэрвеня. Адказ хочуць атрымаць да 3 жніўня 2024 года.
Аўтары петыцыі спасылаюцца на спецыялістаў Інстытута мовы і літаратуры пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, якія сцвярджаюць, што выратаваць беларускую мову можна з дапамогай яе папулярызацыі і ўтрымання нарматыўных актаў.
Таму, паводле аўтараў, спачатку трэба павялічыць колькасць праграм на беларускім тэлебачанні.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…