Лаўрэаты і арганізатары Прэміі імя Кшыштафа Міхальскага ў час уручэння ў Варшаве, 27 чэрвеня 2024. З дыпломамі злева направа: Фёдар Паўлючэнка, Алена Кавальчук, Аляксей Марцінкевіч
Лаўрэатаў Прэміі імя Кшыштафа Міхальскага для беларускіх журналістаў у выгнанні назвалі 27 чэрвеня ў Google for Startups Campus у Варшаве. Сярод пераможцаў - журналістка з Гродна Алена Кавальчук. Яна атрымала ўзнагароду ў катэгорыі «Будучы талент».
У намінацыі «Аналітычныя журналістыка» перамог Аляксей Марцінкевіч з матэрыялам «Ці паўплывае адмена санкцый супраць беларускага калію на голад у свеце? Хто прасоўвае гэты наратыў у ААН?». У намінацыі «Расследавальніцкая журналістыка» найлепшым назвалі Фёдара Паўлючэнку з тэкстам «„Дыстанцыйны агент“. Як С. Васільеў збег ад КДБ у Польшу, а потым вярнуўся і сеў у туруму на 11 гадоў».
Агулам на конкурс былі пададзены працы ад больш чым 50 беларускіх журналістаў. Члены журы ў час уручэння адзначылі высокі ўзровень работ беларускіх медыйшчыкаў.
Прэмію ў 2023 годзе заснавала Амбасада Аўстрыі ў Варшаве разам з Інстытутам гуманітарных даследаванняў у Вене. Яна названая ў гонар заснавальніка гэтага інстытута, польскага філосафа Кшыштафа Міхальскага.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…