Навіны

Маршрутка сутыкнулася з возам: другое падобнае здарэнне за тыдзень у Гродзенскай вобласці

На трасе Р-11, якая злучае Навагрудак і Бярозаўку, 26 чэрвеня адбылася аварыя. Мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся з возам. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Маршрутка пасля здарэння. Крыніца: Telegram-канал: «МВД Беларуси»

Здарэнне адбылося каля 11:00 побач з паваротам на вёску Байкі. У выніку загінуў 54-гадовы мужчына, які кіраваў гужавым возам. 58-гадовага кіроўцу маршруткі і шэсць з васьмі пасажыраў даставілі ў шпіталь для агляду.

Супраць кіроўцы маршруткі ўзбудзілі крымінальную справу па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Другое здарэнне з маршруткай у вобласці за тыдзень

У панядзелак 24 чэрвеня на трасе М-6 каля Шчучына перавярнулася маршрутка «Ліда — Гродна». У ёй было 15 чалавек. Былі пацярпелыя, адну жанчыну шпіталізавалі.

У Мастоўскім раёне ў красавіку 2024 года маршрутка «Брэст — Гродна» ўрэзалася ў трактар. У салоне было 20 чалавек, частка з іх былі не прышпілены. У выніку здарэння пацярпелі 10 чалавек, у тым ліку дзеці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025