Навіны

Пракат шэзлонгаў і парасонаў хочуць пашырыць на ўсе пляжы Гродна

Гродзенскія ўлады плануюць добраўпарадкоўваць гарадскія пляжы ў Гродне і пляж на Юбілейным возеры. Змяніцца выгляд і летніх душаў, і фантанчыкаў. Таксама туды паспрабуюць прыцягнуць гандаль і распаўсюдзіць пракат шэзлонгаў і парасонаў на ўсе пляжы Гродна.

Будуць разбірацца і са спартыўнымі пляцоўкамі. «Каб, сапраўды, пляжны адпачынак быў падобны да пляжнага», — пракаментаваў планы кіраўнік гарвыканкама Андрэй Хмель у жывым эфіры на «Гродна Плюс».

Гэтым летам на возеры Юбілейным з’явіўся пракат парасонаў, шэзлонгаў, столікаў. «Гэта проба пяра для таго, каб проста паглядзець, ці ацэняць гэта грамадзяне», — сказаў Андрэй Хмель.

«Калі мы будзем бачыць, што гэта ўспрымаецца грамадзянамі станоўча, значыць, будзем развіваць яе паўсюдна», — сказаў Хмель. Як хутка гэта адбудзецца, ён не ўдакладніў, але сказаў, што пакуль паслуга карыстаецца поспехам.

Зараз пракат працуе з пятніцы па нядзелю з 10:00 да 22:00. Шэзлонг каштуе 1,80 руб. за першыя 2 гадзіны, далей — 0,90 руб. за кожную дадатковую гадзіну. Парасон — 1,50 руб. і 0,70 руб., стол — 0,90 і 0,40 адпаведна. Шэзлонгі і парасон можна арандаваць і камплектам, у такім выпадку столік дадуць бясплатна.

Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскай вобласці 2024

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025