Навіны

Нерухомасць тыдня: студыя ў цэнтры на 30 «квадратаў» з працоўнымі і спальнымі месцамі

У Гродне прадаюць аднапакаёвую кватэру-студыю ў цэнтры па вул. Леніна, 6. На 30 квадратаў тут змясцілі два спальных месцы, гасціную, кухню і працоўнае месца. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай. Яна гатовая да пражывання. Месца пасуе для здачы ў кароткатэрміновую арэнду.

У адным пакоі ёсць ложак і канапа, якую можна выкарыстоўваць як спальнае месца. З падваконніка зрабілі працоўнае месца. Побач — зона адпачынку з канапай і тэлевізарам насупраць. Для захоўвання ёсць шафкі. У прыхожай пакінулі адкрытую цагляную сцяну. Упрыгожваюць прастору падвесныя свяцільні.

Кватэра размешчана на апошнім паверсе чатырохпавярховага дома. Агульная плошча — 33,2 м². У ёй замянілі камунікацыі - электрыку, трубы. Зрабілі рамонт з дарагімі матэрыяламі, сцвярджаюць гаспадары. Усталявалі электрычны бойлер з аддаленым кіраваннем. Ёсць кандыцыянер. Санвузел — сумешчаны. Там ёсць душавая кабіна. З досыць рэдкага — сушыльная машына.

На падлогу паклалі кварцвініл (водатрывалае падлогавае пакрыццё — Hrodna.life) бельгійскай вытворчасці. На сценах — дэкаратыўная тынкоўка. Убудаваная кухня зроблена з масіва ясеня. Ёсць посудамыйная і кава-машыны.

Вокны кватэры выходзяць у ціхі двор. У крокавай блізкасці аўтавакзал, парк Жылібера, Цэнтральны рынак, плошча Савецкая.

Кошт — $ 56 000. Магчымы гандаль. Вам дапамогуць прадаць нерухомасць для куплі гэтай.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка на Дзевятоўцы з відам на ўвесь горад

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025