Гасцініца "Гродна" ў 2023 годзе. Фота: Яндэкс.Карты
На вырашэнне пытання з гасцініцай «Гродна» інвестару далі максімум месяц. Калі не здолее — будуць шукаць ёй іншага гаспадара. Дзе яшчэ ў Гродне з’явяцца новыя гасцініцы, расказаў старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель у прамым эфіры на «Гродно Плюс».
Цяперашняму інвестару з Кітая на вырашэнне пытання з гасцініцай «Гродна», якую не могуць адрэстаўраваць з 2016 года, адвялі некалькі тыдняў, максімум месяц. Калі не справіцца — гасцініцу будуць прадаваць паўторна. Зацікаўленыя ў пакупцы інвестары ўжо ёсць, расказаў Андрэй Хмель. Пытанне знаходзіцца, у тым ліку, пад кантролем старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка. «Апошняе кітайскае папярэджанне» ўжо было — год таму Каранік нават ездзіў у Кітай, але, здаецца, гэта не дало пажаданага выніку.
З гасцініцай «Беларусь» на 228 нумароў сітуацыя больш ясная — яе адкрыюць для гасцей ужо ў 2024 годзе.
Гасцініц у Гродне не хапае ўжо некалькі гадоў. Каб вырашыць гэтую праблему, пад гасцінічны комплекс плануюць перарабіць і былы інтэрнат медыкаў на Замкавай (камяніцу XVIII стагоддзя). Яго купілі у жніўні 2023 года.
Дом быта, выстаўлены на продаж, таксама ў будучыні бачаць гасцінічна-адміністрацыйным цэнтрам. Раней паведамлялі, што гатэль ці матэль хочуць адкрыць у былым будынку Цэнтра пазашкольнай працы «Прамень» на вуліцы Гарнавых, 5.
У кіраўніцтва горада ёсць і далейшыя планы па прыцягненню ў Гродна інвестараў для будаўніцтва адной або некалькіх гасцініц высокага ўзроўню, падзяліўся Андрэй Хмель.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…