Кіроўцы гродзенскіх аўтобусаў і тралейбусаў занялі першае і трэцяе месцы ў конкурсе прафесійнага майстэрства. Пра гэта паведаміў Аўтобусны парк Гродна.
Конкурс адбыўся ў Мінску 20 і 21 чэрвеня 2024 года. У ім удзельнічалі кіроўцы з гарадоў Беларусі, а таксама расійскіх Казані і Санкт-Пецярбурга ды казахстанскай Астаны.
У асабістым заліку першае месцы сярод маладых кіроўцаў на тралейбусе мадэлі АКСМ-333 заняў Алег Малецкі. Трэцяе месца ў асабістым заліку на аўтобусе мадэлі МАЗ-203 заняў Ягор Салкевіч.
Гродзенцы перамагаюць не першы раз
Конкурс праводзіцца штогод, яго асноўная мэта — папулярызацыя прафесіі кіроўцы грамадскага транспарту і прафілактыка аварыйнасці. У 2022 годзе на гэтым конкурсе прадстаўнікі «Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення» занялі першае месца ў заліку каманд.
Што было ў конкурснай праграме?
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 15 каманд агульным складам 60 удзельнікаў. Аснова праграмы спаборніцтваў — конкурс па хуткасным манеўраванні сярод кіроўцаў транспартных сродкаў, а таксама тэарэтычная частка. У ёй быў іспыт на веданне правілаў дарожнага руху.
Чытайце таксама: Не дацягвае нават да двух балаў: пасажыры жорстка раскрытыкавалі Гродзенскі аўтобусны парк на «Яндекс.Картах»