Кейта Даніэль-Ландсей. Фота: "Новы дзень"
У Гродне пройдзе першы завочны суд — будуць судзіць дырэктара дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічку. Сілавікі правялі затрыманні на Лідскім ліцейна-механічным заводзе. З траіх фігурантаў справы Аўтуховіча спагналі кампенсацыю. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 17 па 23 чэрвеня.
Аксану Ляпко прызналі палітзняволенай 17 чэрвеня, Аляксея Навагродскага, Яўгена Блахінскага, Дзмітрыя Куляшэвіча з Гродна, Ягора Ібрагімава з Ліды — 19 чэрвеня.
За тыдзень супрацоўнікі Астравецкага РАУС знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы» ў 10 жыхароў раёна, паведамляе «Астравецкая праўда».
Гродзенцу Аляксандру Лаўрэнцьеву дадалі яшчэ год зняволення ў калоніі паводле арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Ён адбывае зняволенне ў бабруйскай калоніі № 2.
У жніўні 2022 года Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 3 гады і 4 месяцы калоніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Дар’я Заяц і Валерыя Драгун, выпіўшы, вырашылі спаліць чырвона-зялёны сцяг па вул.Сацыялістычная з дапамогай швабры і папяровага ручнікі. Іх знайшлі па камерах. Алена Пятрова разгледзела справу 19 чэрвеня. Іх на год адправілі ў калонію агульнага рэжыму.
Дзяўчаты прызналі віну. Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна ў выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я. Купалы, піша БелТА.
Прычынай сталі фота з калегамі, падпіскі на экстрэмісцкія Telegram-каналы і рэпосты.
Паводле інфармацыі «Медиазоны», гаворка ідзе пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкова, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчэбета, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя.
Пракурор Ваўкавыскага раёна заявіў іск у інтарэсах дзяржавы, каб спагнаць з Мікалая Аўтуховіча, Паўла Славы і Галіны Дзербыш нібыта прычыненую імі шкоду. Іск задаволілі.
Фігурантаў асудзілі за акт тэрарызму паводле ч.3 арт. 289 КК. Яны нібыта пашкодзілі аўтамабіль і жылы дом на агульную суму 35,8 тыс.рублёў, а таксама іншы аўтамабіль — на 4,4 тыс. рублёў. Шкоду пацярпелым кампенсавала дзяржава. А цяпер — вырашыла спагнаць яго з асуджаных.
У Гродзенскім абласным судзе 1 ліпеня пачнуць разглядаць справу па:
Суддзя — Дзмітрый Бубенчык, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі пачалі 5 сакавіка. Гродзенскі дзіцячы хоспіс раней ліквідавалі. Са снежня 2020 года Вольга Вялічка жыве за мяжой. Яна працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.
Ураджэнец Мінска хадзіў на акцыі пратэсту ў родным горадзе. Таксама ён пісаў каментары з абразамі і пагрозамі, выступаў супраць вайны ва Украіне.
Верагодна, гэта Кейта Даніэль-Ліндсэй-лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў ім. Ф.І. Шаляпіна. У 2018 годзе ён скончыў Рэспубліканскі музычны каледж па класе «харавое дырыжыраванне» і паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Служыць пеўчым хору з 2019 года.
Сілавікі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў проста на працоўных месцах затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Іх змясцілі ў ІЧУ. Адміны Telegram-каналаў сцвярджаюць, што іх адправяць на прымусовыя працы.
20 чэрвеня дэпутаты гарадской рады Варшавы прысвоілі беларускаму журналісту і дзеячу польскай меншасці ў Беларусі, палітвязню Анджэю Пачобуту звання ганаровага грамадзяніна, піша polskieradio.pl.
«Мы будзем выступаць за Анджэя Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне», — сказаў Робэрт Тышкевіч, каардынатар Сенату Польшчы па пытаннях польскай дыяспары і палякаў за мяжой.
У гродзенскай паліклініцы прымушаюць даваць справаздачу пра паездкі за мяжу, а тэлефон могуць праверыць у любы момант. У іншых дзяржустановах абавязалі нават запаўняць адмысловую анкету. Пра што пытаюцца?
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…