Фота з месца здарэння. Крыніца: канал "АвтоГродно"
Каля Шчучына, на трасе М6, перавярнулася маршрутка «Ліда-Гродна» з пасажырамі. Усяго ў маршрутцы было 15 чалавек. Пасажыры выжылі, але ёсць пацярпелыя, адну жанчыну шпіталізавалі.
«Маршрутка Ліда — Гродна. Поўная. Шмат моладзі. У людзей парэзы і ўдары. Усе жывыя. Я спынілася — дапамагала выходзіць пасажырам праз люк», — расказала чытачка «АвтоГродно».
Паведамленне аб здарэнні паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу Шчучынскага РАУС у 17:50 23 чэрвеня, удакладнілі ў абласной ДАІ.
Маршрутка маркі Volkswagen ехала ў бок Гродна. Ёй кіраваў 54-гадовы кіроўца. Каля пуцеправода і павароту на Шчучын ён змяніў паласу і пачаў апярэджанне спадарожнага аўтамабіля Nissan. У гэты час яго 44-гадовая кіроўца страціла кіраванне і дапусціла сутыкненне з мікрааўтобусам. Ад удару маршрутку адкінула ў адбойнік, яна перакулілася.
На месца выехалі тры экіпажы ДАІ і хуткая дапамога. Рух па трасе быў ускладнены.
Пасля аварыі агледзелі пяць пасажыраў, адну пасажырку накіравалі ў бальніцу з рознымі траўмамі, якія не пагражаюць жыццю. Астатніх адпусцілі дадому.
Прычыны здарэння высвятляюць.
Чытайце таксама: Парушаюць часцей раніцай і пасля абеду: у Гродне зноў праверылі маршруткі - і аштрафавалі
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…