Навіны

На Гродзенскім моры з’явіцца прагулачны катэр

У раёне Гродзенскага мора каля вёскі Жылічы з’явіцца двухпалубны прагулачны катэр на 12 пасажыраў. На ім будуць каюты і матор ад «Мэрсэдэса». Пад катэр члены аўтарэтаклуба «Вінтаж» перарабляюць рыбацкі буксір «Грумы».

Спісаны буксір 1970 года выпуску, які раней хадзіў па Дзвіне, купілі ў Віцебскай вобласці. У сярэдзіне 2023 года яго прывезлі ў Жылічы, піша Proregion24. У аўтарэтаклубе распрацавалі праект, і ўжо пачалі рамонтна-аднаўленчыя работы паводле яго. Змяняюць матор, зразаюць усе надбудовы буксіра. Замест іх усталююць капітанскую рубку ад кабіны «Мэрсэдэса"-буса, зробяць больш сучасны дызайн. Будзе некалькі кают і палуба для адпачынку. Акрамя турыстаў катэр зможа вазіць і рыбаловаў, высаджваючы іх там, дзе ім трэба. Паслугамі катэра змогуць скарыстацца арганізаваныя групы, юбіляры, удзельнікі карпаратываў.

Генплан развіцця Гродзенскага мора — вадасховішча даўжынёй 40 км, якое ўтварылася на Нёмане пасля будаўніцтва Гродзенскай ГЭС у 2012 годзе — зацвердзілі ў аблвыканкаме ў 2018 годзе. З таго часу на яго рэалізацыю і будаўніцтва інфраструктуры сродкаў не знайшлі. У планах былі рыбацкая вёска, яхт-клуб, дэндрапарк, пракат катамаранаў і добраўпарадкаваныя пляжы. Пакуль жа ўздоўж берага раскупілі ўсе дамы, а адпачывальнікам не хапае нават смеццевых бакаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025