Былая вінакурня Скіндэра. Фота: "Планета Беларусь"
Пад Гальшанамі за $ 16,7 тыс. прадалі бровар, які застаўся ад сядзібы Скіндэраў. Будынку больш за 100 гадоў, але ён не ахоўваецца дзяржавай.
Бровар сядзібы Скіндэраў знаходзіцца ў вёсцы Міхайлаўшчына, на вуліцы Маладзёжнай, 29. Будынак прадалі з чацвёртай спробы. На чарговы аўкцыён выставілі пачатковую цану са зніжкай у 50% - за 7,4 тыс. рублёў ($ 2,3 тыс.). На зніжку прыйшло адразу шэсць пакупнікоў. Вінакурню ў выніку прадалі за 53,5 тыс. рублёў ($ 16,7 тыс.) — гэта ў 7,5 разы больш за пачатковую цану.
Хоць СМІ пісалі пра бровар як пра унікальны будынак, яго няма ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта значыць, што новы ўладальнік зможа паступіць з ім як заўгодна. Па ўмовах продажу, на ўчастку плошчай 0,3 га можна размясціць жылы дом, будынак для гандлю, абслугоўвання насельніцтва, аб’ект аховы здароўя, культурна-асветнага прызначэння або грамадскае харчаванне.
Агульная плошча будынка — 411,90 кв.м, падмурак з бутабетону, вонкавыя сцены ўзведзены з каменя, дах пакрыты азбестацементавымі лістамі, вокны драўляныя. Ёсць дзве прыбудовы. У 2021 годзе будынак прызналі безгаспадарнай маёмасцю, ён не меў ні інвентарнага нумара, ні прызначэння. Потым да продажу бровар належаў Гальшанскаму сельскаму выканкаму.
Фальваркам Міхайлаўшчызна з другой паловы XIX стагоддзі валодала сям’я Скіндэраў. Сядзіба канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя дасталася ім ад папярэдніх уладальнікаў. Падчас Першай сусветнай вайны ў сядзібных дамах размяшчаўся шпіталь, пісаў канал «Спадчына». Пазней тут быў адкрыты завод па перапрацоўцы лёну. Падчас Другой сусветнай вайны немцы трымалі ў будынках ваеннапалонных.
Па звестках даследніка Анатоля Хведарука, вінакурны завод (бровар) пабудавалі Скіндэры ў 1891 годзе, а ў 1907 годзе яго рэканструяваў апошні ўладальнік Чэслаў Скіндэр. Будынак з’яўляецца прыкладам прамысловай архітэктуры эпохі.
Засталіся фрагменты парка, варот і гаспадарчых пабудоў. Сядзібны дом не захаваўся — на яго месцы знаходзіцца адміністрацыйны будынак.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…