Ва ўстанове ёсць танцпол, сцэна, бар. Тут можна паспяваць песні, з’есці паўнавартасную страву і выпіць кактэйль. Для караоке выкарыстоўваюць прафесійнае гукавое абсталяванне.
У бары можна з’есці сушы і роллы, салаты, брускеты, пасту, бургеры — іх робяць з натуральнымі спецыямі і хатнімі соусамі. Ёсць аўтарскія стравы — напрыклад, рол ад шэфа «INSTA сашымі». Ва ўстановы ёсць дастаўка. Сярэдні цэннік — 14−25 рублёў. На бары — калекцыя кактэйляў.
Часам бываюць акцыі - сушы або кальян у падарунак. Па пятніцах і суботах праводзяць розыгрышы па вуліцах Гродна — можна атрымаць бясплатны ўваход і зніжку альбо бясплатны кальян. У гонар дня нараджэння дораць кактэйль.
Бар знаходзіцца на вул. Пралетарскай, 18а — на месцы казіно «Арагон», якое закрыта з 2016 года, і караоке «Марго». «Insta» працуе з сакавіка. На адкрыцці выступіла NIKA FOX з дзяўчатамі ў бялізне на падтанцоўцы.
Ва ўстановы ёсць TikTok — там актыўна выкарыстоўваюць трэнды сацсеткі.
Час працы:
- Чц: 19: 00−02:00
- Пт-Сб: 19: 00−05: 00
- Ндз: 19: 00−02:00
Чытайце таксама: DJ з Гродна адкрывае музычны бар VINYL. Там можна будзе слухаць пласцінкі