Глэмпінг. Фота ілюстрацыйнае: pixabay.com
У турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» створаць турыстычны глэмпінгавы цэнтр. Ён пачне працаваць у 2025 годзе. Яго арганізуе новы рэзідэнт Свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» — «НомадХаус Гродно».
Глэмпінгавы цэнтр з’явіцца ў раёне вёскі Пясчаны. Ён будзе складацца з двух- і чатырохмясцовых дамкоў, які плануюць убудаваць у прыродны ландшафт. Дамкі будуць забяспечаны ўсімі выгодамі для круглагадовага пражывання турыстаў.
Глэмпінг — адпачынак на прыродзе з усімі зручнасцямі і паўнавартасным гатэльным абслугоўваннем. Таксама база для глэмпінгу павінна быць мабільнай і арганічна ўпісвацца ў навакольнае асяроддзе, не наносячы яму шкоды.
Госці змогуць скарыстацца дадатковымі паслугамі: наведаць саўну на беразе возера, пракаціцца па возеры ці Аўгустоўскім каналн на сапбордах, наведаць экскурсійныя веласіпедныя туры, а таксама сплавіцца на байдарках па мясцовых рэчках і канале.
У гродзенскай частцы Белавежскай пушчы ў Свіслацкім раёне можна адпачыць на прыродзе ў глэмпінгах і дамах-трохкутніках. Таксама там ладзяць сафары-туры, экстрым-туры па бездаражы і рэтрыт-туры.
Чытайце таксама: Сафары, вузкакалейка і Жыровічы: што шукаюць турысты ў Гродзенскай вобласці
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…