Навіны

DJ з Гродна адкрывае музычны бар VINYL. Там можна будзе слухаць пласцінкі

У Гродне адкрыецца музычны бар VINYL. Тут будуць уключаць пласцінкі на аўтэнтычным аналагавым абсталяванні. Установа спадабаецца знатакам «якаснай музыкі, вытанчаных кактэйляў і цудоўнай кухні», абяцаюць ўладальнікі. Бар стане яшчэ адным пунктам на вул. Маставой, 31.

— VINYL натхнёны сусветнай музычнай культурай. Тут кожны зможа пагрузіцца ў свет гуказапісу і адкрыць для сябе музычныя жамчужыны, слухаючы пласцінкі на аўтэнтычным аналагавым абсталяванні, — распавядаюць у сацсетках.

Кактэйльнае меню дазволіць «паспрабаваць музыку на смак»

Ва ўстанове будуць аўтарскія кактэйлі. Кожны з іх будзе адлюстраваннем пэўнага жанру або эпохі ў музыцы. Гэта называюць «пакаштаваць музыку». «Створаныя спецыяльна для бара аўтарскія кактэйлі прапануюць унікальны вопыт, спалучаючы ў сабе смакавыя ноткі музычных тэм і мелодый».

У бары будзе паўнавартасная кухня — ад класічных закусак да «вытанчаных гастранамічных шэдэўраў». Стравы таксама натхнёныя музычнымі тэмамі.

Сцены бара VINYL упрыгожаць вінілам

У месцы хочуць стварыць атмасферу «вінтажнага шарму і сучасных вібрацый». Рэтра-лямпы будуць даваць мяккае святло і ствараць інтымную абстаноўку. Сцены бара ўпрыгожаць пласцінамі розных эпох. У інтэр'еры пагулялі з тэкстурамі за кошт розных матэрыялаў — дрэва дуба, іржавага і паліраванага металу.

Ва ўстанову шукаюць кухараў, бармэнаў і афіцыянтаў. Для гэтага патрэбен вопыт і «запал да кулінарыі, міксалогіі (навука аб стварэнні кактэйляў) і абслугоўванню гасцей». Абяцаюць канкурэнтную зарплату і бонусы, магчымасць праявіць сябе і вырасці ў кар’еры.

Верагодна, бар VINYL адкрывае гродзенец Аляксандр Аўдзевіч, які выступае пад псеўданімам DJ Ramm. Ён таксама развівае Machine Lab — супольнасць і аднайменную серыю вечарынак. Грае ў ліку іншага ў гродзенскім бары «СОН». Займаецца techno, acid, electro.

Чытайце таксама: У Гродне зноў адкрываецца рэстаран на даху: цяпер там будзе паназіяцкая кухня

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025