Гродзенскі заапарк набыў новых жывёл — гэта яшчаркі, газелі і птушкі. Іх прывезлі з расійскіх звярынцаў і зараз яны на каранціне, расказалі ў заапарку.
Каго набылі ў Гродзенскі заапарк?
З Маскоўскага заапарка ў Гродна прывезлі:
- двух джэйранаў (невялікія газелі);
- самку японскага жураўля 2023 года нараджэння;
- канадскіх казарак;
- гусей суханосаў;
- грызуноў.
З Тульскага экзатэрыўма ў Гродна прыехаў сінеязыкі сцынк (аўстралійская яшчарка), шэрая горная каралеўская змяя і іншыя рэптыліі.
Некаторых жывёл раней не было
Джэйраны і японскі журавель з’явіліся ў калекцыі заапарка ўпершыню. Самка жураўля прыехала, каб сфарміраваць пару. Для яе ўжо знайшлі самца — набыць яго плануюць да канца 2024 года.
Для джэйранаў паспрабуюць стварыць неабходныя ўмовы, бо з іх утрыманнем у няволі ёсць складанасці. Яны вельмі асцярожныя і баязлівыя жывёлы.
Чытайце таксама: Каранік паабяцаў прывезці ў Гродна слана