Навіны

У Гродне з’явіцца гасцявы комплекс на беразе Нёмана

У гістарычным цэнтры Гродна на беразе Нёмана адкрываюць гасцявы комплекс «РиверХолл». Комплекс уключае буцік-гатэль, дамы і кафэ. Абяцаюць сумясціць камфорт горада, зацішак і гісторыю.

«Тут гарманічна спалучаецца камфорт гарадскога адпачынку, адасобленая атмасфера сярод маляўнічых пейзажаў і памяць гісторыі. Мы стварылі месца, якога так не хапала!" — пішуць уладальнікі.

На тэрыторыі комплексу размешчаны:

  • буцік-гатэль,
  • два модульных дома,
  • кафэ з адкрытай і зашклёнай тэрасамі,
  • шацёр,
  • лужок з пасадкавымі месцамі.

Там можна будзе праводзіць мерапрыемствы на 100 гасцей.

«РиверХолл» у Гродне. Фота: instagram.com/riverhall.by

У траўні ў сацсетках уладальнікі паведамілі аб хуткім адкрыцці.

The River Hall знаходзіцца на Падольнай, адной з найстарэйшых вуліц у Гродне. Да пачатку 20 стагоддзя вуліца была забудавана драўлянымі дамамі. Пасля будаўніцтва чыгуначнага моста новы ўладальнік узвёў тут каменны двухпавярховы дом. Гэта і ёсць той будынак, які быў абраны для рэканструкцыі пад буцік-гатэль, распавядаюць уладальнік. Падчас Другой сусветнай вайны да моста прыставілі ваенізаваную ахову, якая размяшчалася ў тым самым будынку да 2012 года.

У цэлым, набярэжную ў Гродне абяцаюць добраўпарадкаваць да 2028 года як своеасаблівы «падарунак» да 900-годдзя горада. Пакуль там можна толькі прагуляцца, але не праводзіць час — няма лавак, няма грамадскіх прыбіральняў, кропак грамадскага харчавання, спуску да ракі. Часткова яе ўладкуюць у рамках рэканструкцыі піўзавода.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025