Навіны

У Гродне зноў адкрываецца рэстаран на даху: цяпер там будзе паназіяцкая кухня

Гранд-бістро NEBO хутка адкрыецца ў Гродне. Рэстаран будзе спецыялізавацца на паназіяцкай кухні. Ён будзе знаходзіцца на даху будынка, з якога відаць горад. Абяцаюць тэматычныя вечары, майстар-класы і фуршэты.

«Адкрыццё па-сапраўднаму сучаснага, паназіяцкага рэстарана ў самым сэрцы горада ~ з відам на надзвычайны горад Гродна ўжо блізка!» — напісалі ў профілі ў Instagram. Дакладную дату не паведамляюць, але 6 чэрвеня яе называлі як «вельмі хутка».

Чытайце таксама пра кафэ Nebo: Уваход на аглядную пляцоўку на Савецкай стаў платным. Выключэнне ёсць, але гродзенцы ім не задаволены

У меню збяруць «усе традыцыі і якасці краін Азіі»

У меню будзе кухня Тайланда, Японіі, Кітая. Ад кожнай краіны будуць свае стравы — абяцаюць сушы, кактэйлі, багацце спецый і гарбаты. «Менавіта гэта і значыць паназіяцкая кухня, дзе сабраны ўсе традыцыі і якасці ўсіх краін Азіі», — пішуць уладальнікі.

Меню яшчэ не апублікавалі. Некаторыя пазіцыі паказалі - напрыклад, мус з авакада з начыннем з вэнджанай крэветкі, салодкіх таматаў чэры, ікрой тобіка і салодка-вострым соусам. Таксама можна разглядзець сушы, закускі, канапэ і рулеты. Вядома, што запланаваны аўтарскі бар і аўтарскае меню ад шэф-кухара. Ва ўстанове таксама будзе адкрытая кухня — можна будзе сачыць за падрыхтоўкай страў.

Былых арандатараў прасілі зрабіць больш месцаў

Стыль рэстарана апісваюць як ненавязлівы. Палічыць пасадкавыя месцы складана — але іх як мінімум 40 пад навесам. Таксама ёсць месцы ля бара. Павялічыць колькасць столікаў, дарэчы, прасілі былых арандатараў месцы.

Установа будзе размяшчацца на даху «ЦУМа» (былы ўнівермаг «Нёман»), на месцы закрытага лаундж-кафэ «Крыша мира». Назіральная пляцоўка ўсё яшчэ працуе.

Ва ўстанову шукаюць супрацоўнікаў - бармэнаў, афіцыянтаў, кухараў. Абавязковыя стрэсаўстойлівасць і жаданне развівацца. Уладальнікі правядуць навучанне. Абяцаюць «годны» заробак і зручны графік працы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025