Навіны

Моўныя актывісты хочуць беларусізаваць экраны на прыпынках у Гродне

Актывісты прапануюць гродзенцам пісаць звароты, каб на новых электронных табло, якія плануюць усталяваць на прыпынках грамадскага транспарту ў Гродне, з’явілася беларуская мова.

Табло з раскладам на прыпынку «Плошча Савецкая». Крыніца: newgrodno.by

Актывісты склалі тэкст прапановы, які кожны ахвотны можа проста скапіраваць і даслаць ад свайго імя.

Звароты яны прапануюць адпраўляць на электронную пошту:

Прыкладны тэкст звароту, які прапануюць актывісты:

У Гродна на прыпынках грамадскага транспарту плануецца ўстанавіць каля 50 электронных табло з раскладам руху.

ПРАПАНУЮ:

1. Трансляваць інфармацыю на дадзеных табло на беларускай мове;

або

2. Забяспечыць магчымасць, каб інфармацыя па чарзе транслявалася на беларускай і рускай мовах.

Што за электронныя табло?

У пачатку чэрвеня 2024 года стала вядома, што на самых ажыўленых прыпынках грамадскага транспарту ў Гродне плануюць усталяваць 50 новых электронных табло. Іх збіраюць у Гродзенскім аўтобусным парку, бо там ёсць спецыялісты, якія могуць праводзіць дыягностыку і рамонты гэтых экранаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025