Сілавікі прыйшлі на прыватнае прадпрыемства ў Лідзе. Назіральніцу за выбарамі 2020-га года арыштавалі на «суткі». У Гродне бюджэтнікаў пытаюцца пра сувязі за мяжой. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 10 па 17 чэрвеня.
Як мінімум 17 судовых рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Мастах, Лідзе, Смаргоні, Навагрудку, Воранаве, Астраўцы. Судзілі галоўнага дзяржаўнага інспектара, настаўніка, беспрацоўнага бацьку чацвярых малалетніх дзяцей.
Аператыўнікі ГУУБ па Гродзенскай вобласці затрымалі жыхарку Віцебска. У 2020 годзе яна напісала абразлівы каментар на адрас супрацоўнікаў міліцыі.
Затрыманую ў Бярозаўцы 5 чэрвеня Гражыну Гетко арыштавалі на 10 сутак. Па якім артыкуле яе судзілі, невядома, піша «Вясна».
7 траўня ў судзе Гродзенскага раёна самазанятую маці двух малалетніх дзяцей аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1200 рублёў) за падпіску на Hrodna.life «ВКонтакте». Таксама ў яе канфіскавалі тэлефон «Apple Iphone 13 PRO», паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Жанчына распавяла, што з гэтага тэлефон не заходзіла на старонку «ВКонтакте», ён быў набыты пазней. Акрамя гэтага, яе старонка была закрытай. У справе ёсць звесткі, што старонка была агульнадаступнай, але гэта не пацвярджаецца матэрыяламі справы. Таксама там няма пацверджання ідэнтыфікатара ID падпісак. Яна прасіла вярнуць ёй тэлефон альбо адмяніць пастанову.
Словы дзяўчыны аб уваходзе «ВКонтакте» з тэлефона і наладах прыватнасці абвяргаюцца аглядам тэлефона 6 траўня, сцвярджае суддзя. 7 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе справу пакінулі без задавальнення.
Мужчыну судзілі за больш за тысячу розных каментароў, у тым ліку нецэнзурных, на адрас святароў, супрацоўнікаў міліцыі, настаўнікаў. Толькі Лукашэнка ён абразіў каля дзясятка разоў. Уступіў у «План «Перамога».
Гродзенскі абласны суд па арт. 369, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361−1 КК асудзіў яго на тры гады калоніі са штрафам у 100 базавых велічынь (4000 рублёў).
Абвінавачаны аднаго з раённых цэнтраў займаўся фатаграфіяй, рабіў рэкламныя плакаты і агітацыйную прадукцыю для мясцовых устаноў, школ, сельгаспрадпрыемстваў. Мужчына жанаты, у яго — дзве дачкі.
Краўцоў Іван Яўгенавіч з Ваўкавыска, Чэкель Таццяна Аляксандраўна з Лідскага раёна 14 чэрвеня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
Дзмітрыя Данільчыка з Дзятлава і Андрэя Бурдзеню з Гродна 14 чэрвеня прызналі палітзняволенымі.
На металатканым заводзе «HAVER BY» затрымалі як мінімум пяць супрацоўнікаў. Іх затрымлівалі на працоўных месцах, адцягвалі проста ад станкоў і ўкладвалі тварам у падлогу. Прадпрыемства мае статус даччынага прадпрыемства нямецкага канцэрна Haver & Boecker OHG.
Протаіерэй прынёс ім прысмакі. Яго візіт быў прымеркаваны да Дня абароны дзяцей. На фота можна разгледзець умовы, у якіх знаходзяцца непаўналетнія падследныя, піша «Медиазона. Беларусь».
У дзяржарганізацыях Гродзенскай вобласці раздаюць анкету. Сярод іншага ў ёй пытаюцца пра роднасныя сувязі за мяжой, наяўнасць замежнага грамадзянства/віду на жыхарства/карты паляка, кантактах з асобамі, якія пражываюць за мяжой. У выпадку адмовы запаўняць анкету пагражаюць звальненнем, паведамляе «Гарадзенская правабарона».
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 10 чэрвеня пачалі судзіць Шумель Галіну Станіславаўну. Верагодна, гэта маці Віктара Шумеля — «народнага мэра», былога дырэктара ЦСК «Нёман» і палітэмігранта. Вядома, што жанчыну затрымалі некалькі месяцаў таму.
Беларус размясціў на старонцы ў «Аднакласніках» фота міліцыянта са Свіслачы і напісаў абразлівы каментар. Распачалі крымінальную справу, але спынілі яе за тэрмінам даўніны. Міліцыянт палічыў, што яму прычынілі маральную шкоду і ўсё роўна папрасіў кампенсацыю праз суд. Суд пастанавіў спагнаць на карысць міліцыянта 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і 120 — дзяржпошліны.
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала пракуратура горада. Адказчык — журналістка і актывістка Іна Тодрык-Пісальнік, якая з 2021 года па палітычных прычынах жыве з сям’ёй у Польшчы. Такія працэсы абяцаюць стаць рэгулярнымі.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…