Памяшканні на мезаніне па вуліцы Міра,5. Крыніца: "ЯндексКарты"
На вуліцы Міра можна арандаваць памяшканне на мезаніне (надбудова на сярэдняй часткай жылога дома). Там можна адкрыць офіс альбо творчую майстэрню. Адпаведную інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Памяшканне плошчай 51,2 кв.м знаходзіцца на вуліцы Міра, 5. Пачатковая цана права заключэння дамовы арэнды на тры гады — 227 рублёў. Аўкцыён адбудзецца 9 ліпеня 2024 года. Заявы прымаюць да 4 ліпеня.
Памяшканне размяшчаецца ў «хрушчоўцы», якую пабудавалі на вуліцы Міра ў 1960-х гадах. Першапачаткова там планавалі размясціць вялікія майстэрні для гродзенскіх мастакоў.
Яны павінны былі праз вялікія вокны маляваць Каложскую царкву, гістарычны цэнтр і коміны азотна-тукавага камбіната (сёння — «Гродна Азот»), паведамляе гістарычны канал Hrodna 11:27.
Чытайце таксама: У Гродне рыхтуюцца забудоўваць тэрыторыю на Дубко. Знос будзе каштаваць у 8 разоў больш, чым пачатковы кошт участку
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…