У Гродзенскай вобласці на 10 тыс. чалавек прыпадае 57 урачоў-практыкаў і 142 сярэднія медработнікі. Больш дактароў на душу насельніцтва працуе толькі ў Мінску (76), а сярэдняга медперсаналу — у Гомельскай вобласці (143). Пра лічбы ў сферы медыцыны Гродзенскай вобласці і Беларусі і зарплату медыкаў расказалі ў Белстаце.
На канец 2023 года ў Гродзенскай вобласці налічвалася 6,4 тыс. урачоў-спецыялістаў, з якіх 5,7 тыс. — практыкуючыя дактары, расказалі ў Галоўным статыстычным упраўленні Гродзенскай вобласці да Дня медыцынскага работніка. У большасці ўрачоў - 2,3 тыс. чалавек — спецыяльнасці тэрапеўтычнага профілю, у 1,6 тыс. чалавек — хірургічнага. Педыятраў у вобласці ўсяго 600 чалавек, столькі ж працуюць па медыка-дыягнастычным профілі, стаматолагаў - 400 чалавек.
Агулам у вобласці працуе 14,1 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў:
У Гродзенскай вобласці 305 амбулаторна-паліклінічных арганізацый, 74 бальніцы і ўсяго 18 станцый хуткай дапамогі.
За 2023 год лекары прынялі на амбулаторным прыёме і дома 14,1 млн чалавек — гэта 14,2 наведвання на аднаго жыхара вобласці. Брыгады хуткай дапамогі аказалі медыцынскую дапамогу 285 тыс. чалавек.
Чытайце таксама: Загадаў пабудаваць бальніцу за два гады і пераканаў, што ўрачоў хапае. Лукашэнка ў Гродне — аб сітуацыі ў медыцыне
Амаль увесь сярэдні медперсанал у Гродзенскай вобласці - жанчыны. Лічбы нават вышэйшыя, чым сярэднія па краіне. У Гродзенскай вобласці сярод урачоў-спецыялістаў жанчын — 76%, мужчын — 24%, сярод сярэдніх медыцынскіх работнікаў жанчын 95,5%, мужчын усяго 4,5%. У цэлым жа ў Беларусі жанчыны складаюць 73,8% ад усіх урачоў-спецыялістаў і 95,2% сярод сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
У 2023 годзе па профілі «ахова здароўя» вышэйшую адукацыю атрымалі 572 спецыялісты, а сярэднюю спецыяльную адукацыю — 519 спецыялістаў.
Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ўрачоў у Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе склала 2570,2 рубля, што на 30,2% больш, чым было ў 2022 годзе. Сярэдні медыцынскі персанал у вобласці зарабляў 1434,8 рубля за месяц, гэта на 15,9% больш у параўнанні з папярэднім годам. У Беларусі ў 2023 годзе сярэдні заробак урачоў па краіне ў 2023 годзе быў вышэйшы, чым у Гродзенскай вобласці - 2936,4 руб., таксама як і ў сярэдняга медыцынскага персаналу — 1583,4 руб.
Намінальная налічаная зарплата — гэта грошы да выліку падаткаў. Чыстымі на рукі супрацоўнік атрымлівае менш на 13% падаходнага падатку і 1% адлічэнняў у ФСАН. Сярэдні заробак вылічваецца дзяленнем усёй налічанай сумы на колькасць работнікаў.
Медыцынскімі паслугамі ў Гродзенскай вобласці, акрамя беларусаў, у 2023 годзе скарысталіся грамадзяне 89 краін. Асноўныя спажыўцы — грамадзяне Расіі, Літвы, ЗША, Латвіі і Шры-Ланкі. Ва ўсёй Беларусі ў мінулым годзе лячылі грамадзян 147 краін, часцей за ўсё — з Расіі, Казахстана, Латвіі, Босніі і Герцагавіны і Кітая. Звярталіся нават з Аўстраліі, Новай Зеландыі, Амерыканскага Самоа і Фіджы.
Чытайце таксама: Медыцынскі турызм у Гродне: якія паслугі лекараў і па якой цане могуць атрымаць замежнікі
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…