Оформление кафе. Фото: Instagram.com/u_grushi_cafe
Кафэ «У Грушы» адкрылася ў тэставым рэжыме па адрасе Урыцкага, 26. У меню — сняданкі і бліны, у інтэр'еры — стары мур і макрамэ.
Аднайменнае кафэ адкрылася ў будынку, дзе размешчаны апарт-гатэль «У Грушы». Уваход — у арцы, дзе раней размяшчаўся мексіканскі бар «Los Amigos» і атмасферны дворык з дываном на сцяне.
Меню, паводле водгукаў першых наведвальнікаў у сторыс, не мудрагелістае, а порцыі «зараджаныя на максімальную сытасць»: можна падзяліць на дваіх. У блінах баланьезэ вельмі шмат начыння, а сырнікі гатуюць па адмысловым рэцэпце і падаюць са свежай садавіной. Порцыя сырнікаў каштуе 13 руб., бліны вагой у 410 г — 15 руб. У меню ёсць сняданкі - англійскі (395 г), беларускі (440 г) і нават нарвежскі (320 г). За іх заплаціце 20 руб. Да сняданкаў могуць падаць келіх ігрыстага. Блінцы каштуюць 13−18 руб.: ёсць з грыбамі, з мачанкай, з тартарам з ласося, з баланьезэ і бешамелем. Можна замовіць суп, салаты.
У інтэр'еры памяшкання захавалі часткі старога мура. Жырандолі і вялікае люстэрка аформлены ў тэхніцы макрамэ.
Назва і кафэ, і гатэля паходзіць ад назвы піцейнай установы «У Грушы» (па прозвішчы гаспадара), якая тут была ў пачатку ХХ стагоддзя. Пакоі наверсе здавалі ў наём. Калі будынак пачалі рэстаўраваць, новая гаспадыня вырашыла захаваць ранейшы нэймінг.
Апарт-гатэль «У Грушы» напрыканцы 2021 года адкрыла былая юрыстка Алена Пракаповіч. У афармленні нумароў выкарыстоўвалі творы гродзенскіх мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Юрыя Якавенкі, як рэпрадукцыі, так і арыгіналы. Двухпакаёвыя нумары каштуюць 180 руб. за суткі, аднапакаёвы — 150. Даступных для браніравання месцаў на сайце гатэля няма.
Кафэ тут планавалі адкрыць яшчэ з 2022 года, з часу адкрыцця апарт-гатэля. Яно павінна было з’явіцца побач з мексіканскім барам «Los Amigos». Аднак у выніку заняло яго месца: бар закрыўся ў 2023 годзе. Тады ўладальнікі не назвалі прычыны, але незадоўга да гэтага бар затапіла зверху.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…