Стыльная парафіянка Пелагея Аляшкевіч у Фарным касцёле ў Гродне. Фота: katolik.life
Расійская турыстка наведала Гродна і зайшла ў Фарны касцёл. Там яна сустрэла 92-гадовую парафіянку Пелагею Аляшкевіч. Ад выгляду стыльнай бабулі-верніцы ў расіянкі літаральна мову заняло.
«Яна ўся была невыносна прыгожая: аблічча, фігура, жэсты, гаворка, хада, манеры…» — цытуе турыстку выданне Katolik.life.
Пелагея Вацлаваўна расказала расіянцы і пра касцёл, і пра сябе. «Лепш экскурсавода распавядала, нібы спявала, пра касцёл — алтар, хор, роспіс, статуі, вітражы, стужкі, арган… Не адпускала. Я стаяла ў баку і проста любавалася ёю», — падзялілася ўражаннямі турыстка.
«Расла сціпла, тату забілі ў першы дзень вайны. Я даўно жыву… Нас яшчэ ў школе вучылі, як правільна прымаць кветкі: трэба панюхаць іх, прыціснуць да грудзей і падзякаваць. Вучылі, як апранацца: што чорны, белы і зялёны колеры падыходзяць да ўсяго… Я не атрымала вельмі добрай адукацыі, але ўсё жыццё годна працавала на прадпрыемстве. Дзяцей дваіх выхавала, праўда сына ўжо пахавала», — пераказвае словы Пелагеі Аляшкевіч турыстка.
«Цёця Пэля (яе так называлі). Усё сваё жыццё яна заўжды добра выглядала. Была заўсёды моднай, падцягнутай», — пішуць пра стыльную сталую гродзенку каментатары ў групе «Каталікі Беларусі» ў Facebook.
Пелагея Аляшкевіч (Шупіцкая) нарадзілася ў Варшаве ў 1932 годзе. Яе маці была карэннай варшавянкай, а бацька — з мястэчка Адэльск Гродзенскага раёна. У 1936 годзе сям’я пераехала з ў Гродна, дзе Вацлаў Шупіцкі ўладкаваўся на працу ў турму — паштальёнам. Ён загінуў у першы дзень Другой сусветнай вайны — 1 верасня 1939 года.
Пані Пелагея 45 гадоў прапрацавала закройшчыцай на Гродзенскай абутковай фабрыцы, атрымала ордэн «Ганаровы ветэран працы». Шмат гадоў даглядала і дагэтуль працягвае даглядаць гродзенскую катэдру, дапамагае з уборкай.
У 2017 годзе Пелагея Вацлаваўна стала адной з першых гераінь праекта Hrodna.life па зборы ўспамінаў сталых гродзенцаў.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…