Жыхарка Карэліцкага раёна прапаноўвала інтымныя паслугі ў анкеце на сайце знаёмстваў «Мята». За іх яна прасіла 20 рублёў. Міліцыя склала на жанчыну пратакол за прастытуцыю.
Жанчына жыве ў адной з вёсак Карэліцкага раёна і даглядае дзіця з інваліднасцю.
Суд Карэліцкага раёна 22 траўня вырашыў па ч.1 арт. 19.5 КаАП аштрафаваць яе на шэсць базавых велічынь (240 рублёў). Сама жанчына ў суд не прыйшла.
Такі штраф — тыповы для падобных спраў, мяркуючы з пастаноў у банку судовых рашэнняў.
Чытайце таксама: Навагрудчанін намаляваў член на чужым аўтамабілі - яго арыштавалі