Сярэдні кошт жылля ў Гродне працягвае расці. За апошні год цэны на кватэры ў Гродне выраслі на 3,7%, а з пачатку 2024 года — на 3,8%.
Сярэдні кошт жылля ў Гродне ў траўні вырас на 0,6% з $ 819 да $ 824 за квадратны метр, а ў нацыянальнай валюце знізіўся з 2666 да 2642 руб., заўважыў сайт «Жилищный баланс», прааналізаваўшы аб’явы на сайтах нерухомасці. Курс долара за месяц знізіўся (цэны пералічаны па курсе Нацбанка на 1 траўня $ 1=3,255 руб. і на 1 чэрвеня $ 1=3,2059 руб.). У траўні 2023 года сярэдні кошт «квадрата» складаў $ 795, у пачатку 2024 года — $ 794.
У сярэднім кватэры ў Гродне каштуюць:
У траўні ў Гродне прадалі 295 кватэр (уключна з долямі і кватэрамі, прададзенымі па долях). З іх большасць — двухпакаёвыя (133 кватэры ці 45%), 54 — аднапакаёвыя (18%), і 108 — трох- і больш пакаёвыя кватэры (37%). У параўнанні з красавіком, у траўні прадалі на 10% кватэр больш. 25−40% кватэр прадаецца ад дзяржаўнага забудоўшчыка «Гроднажылбуд». Іх у разліку сярэдняй цаны квадратнага метра не ўлічвалі.
На другасным рынку жытла сярэдні кошт аднаго квадратнага метра ў Гродне ў траўні склаў $ 746 (2 392 руб. па курсе Нацбанка на 1 чэрвеня). У параўнанні з красавіком ($ 740) кошт вырас на 0,8%.
Кошт квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах у Гродне на 13,5% вышэйшы за сярэдні і складае $ 847 (2 715 руб.). Кошт двухпакаёвых кватэр блізкая да сярэдняй — $ 755. У трохпакаёвых кватэрах квадратны метр каштуе на 9,2% ніжэй за сярэдні, усяго $ 688 (2206 руб.).
Самымі дарагімі ў траўні сталі дзве кватэры па 120 квадратных метраў кожная: свабоднай планіроўкі на Старамалышчынскай, 87 за $ 95 тыс., і чатырохпакаёвая на Будзёнага, 30 за $ 96,4 тыс.
У іншых гарадах Беларусі таксама захоўваецца тэндэнцыя росту коштаў на нерухомасць. Так, у Брэсце за травень цана падрасла на 1,2%, да $ 936 за квадратны метр. За год цана кватэр у Брэсце вырасла на 12,1%, а з пачатку 2024 года — на 7,2%.
У Віцебску цэны на кватэры падраслі ўпершыню за 9 месяцаў. Кошт квадратнага метра за травень вырас на 0,5% і склаў $ 743. За апошнія 12 месяцаў кватэры ў Віцебску падаражэлі на 5,4%. З пачатку 2024 года кошты выраслі ўсяго на 0,5%.
У Магілёве сярэдні кошт квадратнага метра жылой нерухомасці ў траўні вырас на 0,9% - да $ 801. За год цэны на кватэры ў Магілёве выраслі на 13%, а з пачатку 2024 года — на 4,2%.
У Гомелі сярэдняя цана ў доларах вырасла на 1,7%, да $ 796 за квадратны метр. За год кватэры ў Гомелі выраслі ў кошце на 13,4%, з пачатку 2024 года — на 7,3%.
Толькі ў Мінску сярэдняя цана за квадратны метр у доларах у траўні не змянілася. Яна складае $ 1408. За апошнія 12 месяцаў кватэры ў Менску падаражэлі на 6,3%, а з пачатку 2024 года — на 1,2%.
Чытайце таксама: «З добрай энергетыкай». У Гродне можна набыць кватэру, у якой жыў Васіль Быкаў
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…