Фота ілюстрацыйнае: Erik Karits, pexels.com
Сёлета ў Беларусі адзначаюць анамальны рост колькасці кляшчоў. Спецыялісты налічылі іх у 1,6 раза больш, чым у такі ж перыяд 2023 года. Чвэрць з іх заражаныя барэліёзам.
Нашэсце кляшчоў звязваюць з ранняй вясной і высокімі тэмпературамі. Гэта прывяло да іх з’яўлення ужо ў лютым, асабліва ў паўднёвых раёнах Беларусі.
За першыя пяць месяцаў года да медыкаў праз укусы кляшчоў звярнуліся больш за 6,6 тысячы чалавек, сярод іх каля 2,5 тысячы дзяцей. Найбольшую колькасць пацярпелых зафіксавалі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску, расказалі ў Мінздароўя.
Часцей за ўсё кляшчы кусаюць у лясных масівах (44%), у сельскай мясцовасці, на лецішчах (35%), у населеных пунктах і ў зонах адпачынку (12%).
Лабараторныя даследаванні паказалі, што каля 25% кляшчоў інфікаваныя барэліямі, якія выклікаюць хваробу Лайма. А вось інфіцыраванасць вірусам клешчавога энцэфаліту застаецца нізкай — каля 0,7% ад агульнай колькасці даследаваных проб.
Усяго з 1 сакавіка па 6 чэрвеня да ўрачоў Гродзенскага раёна з укусамі кляшчоў звярнуліся 1287 чалавек, паведамляюць у Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. З іх 583 укусы кляшчоў зафіксавалі на тэрыторыі Гродзенскага раёна, а 488 укусы — у самім Гродне. Астатнія выпадкі паходзяць з іншых тэрыторый (140) і невыяўленых месцаў (76).
Пры гэтым па ўсёй Гродзенскай вобласці з пачатку года да 6 чэрвеня зафіксавалі 1779 укусаў кляшчоў. Гродзенскі раён і Гродна «перамагаюць» з вялікім адрывам: у іншых раёнах вобласці за гэты перыяд фіксавалі ад 2 (у Воранаўскім раёне) да 72 (Астравецкі раён) зваротаў да медыкаў.
У Гродне з кляшчамі змагаюцца з дапамогай акарыцыдных апрацовак. У Гродне на апрацоўку зон адпачынку сёлета збіраліся выдаткаваць амаль 53 тыс. рублёў (€ 15,2 тыс.).
Заразіцца вірусным клешчавым энцэфалітам можна таксама пасля ўжывання сырога казінага малака. Так, у Брэсцкай вобласці з пачатку 2024 года зарэгістравалі чатыры такія выпадкі.
Эпідэміёлагі нагадваюць, што максімальны прафілактычны эфект ад лячэння дасягаецца толькі ў выпадку, калі экстраную дапамогу пачалі ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу кляшча.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…