У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 10 чэрвеня пачалі судзіць Шумель Галіну Станіславаўну. Верагодна, гэта маці Віктара Шумеля – “народнага мэра”, былога дырэктара ЦСК “Нёман” і палітэмігранта. Вядома, што жанчыну затрымалі некалькі месяцаў таму.

Пасяджэнне па арт. 342 ч. 1 КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” прайшло 10 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзя – Уладзімір Пазняк.

Скриншот из расписания судебных заседаний
Скрыншот з раскладу судовых пасяджэнняў

Галіне – 60 гадоў. На яе старонцы ў “Аднакласніках” размешчаны фота дзяцей, сярод якіх ёсць Віктар Шумель. Яе судзяць у групе з чатырох чалавек. Таксама працэс ідзе над Тарасевіч Аленай Рамуальдаўнай, Занемонскім Сяргеем Уладзіміравічам і Сцепаненка Юрыем Аляксандравічам. Дадзеныя апошняга супадаюць з дадзенымі бацькі былога палітвязня Андрэя Сцепаненкі.

Да выбараў-2020 Віктар Шумель быў дырэктарам ЦСК “Нёман” у Гродне. Падчас перадвыбарчай кампаніі публічна выказаўся пра прымусовы збор подпісаў за Лукашэнку. Ён выйшаў з дзяржаўнага прафсаюза, выступаў на акцыях пратэсту і ўвайшоў у каардынацыйную раду. Яго празвалі “народным мэрам”. У жніўні 2020 года з’ехаў з Беларусі.

"Народны мэр" Гродна Віктар Шумель пра пераезд і жыццё ў Польшчы
Віктар Шумель на пікеце Святланы Ціханоўскай у Гродне ў 2020 годзе. Фота: Руслан Кулевіч

Чытайце таксама: “Наша сіла ў адзінстве”. “Народны мэр” Гродна Віктар Шумель пра пераезд і жыццё ў Польшчы