Навіны

Былы дыска-бар з «афрыканскім» інтэр'ерам у Гродне прадаюць са зніжкай 70%

Зараз былы дыска-бар «Афрыку» на Урублеўскага гатовы саступіць за пачатковую цану ў 168,7 тыс. рублёў ($ 40,4 тыс.). Яго спрабуюць прадаць два гады.

Плошча памяшкання былога бара — 459 кв. метраў. Яно займае першы і частку цокальнага паверха ў цагляным шматпавярховіку на Урублеўскага, ½−3. Будынак — 1990 года пабудовы.

Ахвотныя могуць азнаёміцца ​​з аб’ектам. У пакупніка будзе магчымасць аформіць растэрміноўку. Аўкцыён запланаваны на 7 чэрвеня.

Уваход у былы дыска-бар «Афрыка». Крыніца: yandex.by

Гісторыя продажу

Бар выставілі на продаж яшчэ ў 2022 годзе. Тады за яго хацелі 801 тысячу рублёў. На тым жа аўкцыёне прадавалі два ізаляваныя складскія памяшканні плошчай 140 кв. і 195 кв. метраў. Пазней іх прадавалі ўжо паасобку. У жніўні 2023 года бар выстаўлялі на таргі ўжо пяты раз і прасілі мінімум 281,1 тыс. рублёў - удвая менш, чым першапачаткова. Дыска-бар не працуе з 2020 года. Памяшканне знаходзіцца на балансе «Цэнтральнай аварыйнай дзяжурна-дыспетчарскай службы».

Дыска-бар «Афрыка» адкрылі вясной 2016 года на месцы былой піцэрыі «Марыё». Інтэр'ер быў аформлены ў афрыканскай тэматыцы — традыцыйныя маскі, трысняговая барная стойка, выявы афрыканскіх жывёл.

Былы клуб «Stop line» побач з «Афрыкай» пачалі прадаваць яшчэ раней, у 2021 годзе, і змаглі прадаць восенню 2022 з чацвёртай спробы і са зніжкай у 70%. Яго выкупіў дырэктар рынку «Карона» Кірыл Дарашук.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025