Зараз былы дыска-бар «Афрыку» на Урублеўскага гатовы саступіць за пачатковую цану ў 168,7 тыс. рублёў ($40,4 тыс.). Яго спрабуюць прадаць два гады.
Плошча памяшкання былога бара – 459 кв. метраў. Яно займае першы і частку цокальнага паверха ў цагляным шматпавярховіку на Урублеўскага, 1/2-3. Будынак – 1990 года пабудовы.
Ахвотныя могуць азнаёміцца з аб’ектам. У пакупніка будзе магчымасць аформіць растэрміноўку. Аўкцыён запланаваны на 7 чэрвеня.

Гісторыя продажу
Бар выставілі на продаж яшчэ ў 2022 годзе. Тады за яго хацелі 801 тысячу рублёў. На тым жа аўкцыёне прадавалі два ізаляваныя складскія памяшканні плошчай 140 кв. і 195 кв. метраў. Пазней іх прадавалі ўжо паасобку. У жніўні 2023 года бар выстаўлялі на таргі ўжо пяты раз і прасілі мінімум 281,1 тыс. рублёў – удвая менш, чым першапачаткова. Дыска-бар не працуе з 2020 года. Памяшканне знаходзіцца на балансе “Цэнтральнай аварыйнай дзяжурна-дыспетчарскай службы”.
Дыска-бар «Афрыка» адкрылі вясной 2016 года на месцы былой піцэрыі «Марыё». Інтэр’ер быў аформлены ў афрыканскай тэматыцы – традыцыйныя маскі, трысняговая барная стойка, выявы афрыканскіх жывёл.



Былы клуб «Stop line» побач з “Афрыкай” пачалі прадаваць яшчэ раней, у 2021 годзе, і змаглі прадаць восенню 2022 з чацвёртай спробы і са зніжкай у 70%. Яго выкупіў дырэктар рынку “Карона” Кірыл Дарашук.


