Новыя электронныя табло з раскладам руху грамадскага транспарту збіраюць у Гродзенскім аўтобусным парку. Іх размесцяць на самых ажыўленых прыпынках горада, паведаміла «Перспектыва».

табло
Табло з раскладам на прыпынку «Плошча Савецкая». Крыніца: newgrodno.by

Агулам выпусцяць 50 экранаў. У аўтобусным парку ёсць спецыялісты, якія збіраюць табло, а таксама праводзяць іх дыягностыку і рамонты.

Раней на прыпынках ужо былі электронныя табло

Першыя экраны ўсталявалі на пяці гродзенскіх прыпынках у 2018 годзе. Усталёўкай займалася прыватная фірма з Барысава. У лютым 2023 года экраны ўжо не працавалі, бо ўсталёўшчык не выконваў свае абавязкі. Таксама перабоі ў працы табло адбываліся праз змяншэнне колькасці рэкламы.

У кастрычніку 2023 года стала вядома, што Аператар пасажырскіх перавозак плануе ўсталяваць новыя экраны самастойна. Тады прылады тэставалі, каб яны маглі спраўна працаваць у любы перыяд года. У снежні першае новае табло з’явілася на прыпынку «Плошча Савецкая».

Чытайце таксама: Усталююць табло, абновяць расклад і пераймянуюць прыпынкі. Што зменіцца ў грамадскім транспарце Гродна