Навіны

Улады абследуюць вуліцы Гродна ў пошуках незаконнай рэкламы. Аштрафавалі ўжо тры фірмы

Супрацоўнікі аддзела размяшчэння вонкавай рэкламы Праектнага архітэктурна-планіровачнага бюро абследавалі фасады будынкаў у Гродне. На іх шукалі недазволеную рэкламу. На вул. Дамініканскай знайшлі адразу дзве фірмы-парушальніка.

Па выніках «абследавання» 21 траўня ў судзе Ленінскага раёна Гродна аштрафавалі дзве фірмы. Мяркуючы па ўсім, гэта ТАА «Заасфера» (аднайменны заамагазін) і ПГУП «БэнВестыто» (крама «Калінка»). Разбіралі справу паводле ч. 1 арт. 13.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб рэкламе».

«Заасферу» судзілі за светлавую шыльду, рэкламнае афармленне вітрыны і дзве рэкламы на сцяне. «"БэнВестыто» — за светлавую шыльду і афармленне на вітрыне. Рэкламу абедзве фірмы размясцілі без дазволу мясцовых уладаў. Іх аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў). Гэта мінімальная «стаўка» для юрыдычныя асобы.

Суды пачасціліся

У красавіку за незаконнае размяшчэнне вонкавай рэкламы аштрафавалі «ДэмсаГруп» — уладальніка ўстаноў «Поляна City» і «Pablo Restobar» на вуліцы Савецкай.

Яшчэ як мінімум два суды паводле ч. 1 арт.13.9 КаАП прайшлі ў Гродне і Лідзе — пастановы пакуль невядомыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025