Навіны

Можна капаць, а можна і не капаць. Для Гродна створаць інтэрактыўную карту раскопак на тэрыторыі горада

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка хоча стварыць інтэрактыўную вэб-карту раскопак на тэрыторыі Гродна. Сярод іншага, гэта дапаможа розным службам не раскопваць двойчы адну траншэю з розных нагодаў і спарадкаваць земляныя працы ў горадзе.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка шукае распрацоўніка для інтэрактыўнай карты правядзення раскопак на тэрыторыі Гродна. На распрацоўку адводзяць тры месяцы, працы трэба пачаць у чэрвені. За стварэнне карты гатовы заплаціць каля 40 тыс. руб. Сродкі возьмуць з гарадскога бюджэту, піша канал Urban Hrodna са спасылкай на дзяржзакупку.

Для чаго ствараюць карту

Асноўная мэта карты — спрасціць доступ замоўцаў будаўнічай дзейнасці (цепла-, электра-, вода-, газазабеспячэнне, капрамонт, добраўпарадкаванне, новае будаўніцтва, транспарт, сувязь) да інфармацыі аб планаваных іншымі замоўцамі раскопках і тух, што ўжо праводзяць у горадзе.

Гэта дазволіць:

  • вызначаць канфліктныя сітуацыі пры планаванні раскопак рознымі замоўцамі на адной тэрыторыі;
  • зменшыць колькасць паўторных раскопак;
  • павысіць якасць планавання прац.

Таксама з дапамогай карты можна будзе ацэньваць аб’ём выкананых прац пасля заканчэння справаздачнага года.

Функцыянал карты

Карта будзе рэалізавана ў выглядзе інтэрактыўнага вэб-сайта на аснове OpenStreetMap з мабільнай версіяй і магчымасцю вызначэння геалакацыі.

На ёй будуць адлюстроўвацца:

  • палігоны і маркеры тэрыторый раскопак, класіфікаваныя па тыпах прац з дапамогай розных колераў;
  • пласты для ўключэння/адключэння адлюстравання розных тыпаў аб’ектаў;
  • дата пачатку і заканчэння прац;
  • канфліктныя тэрыторыі як асобны пласт.

Карыстальнікі змогуць шукаць аб’екты па назве, фільтраваць па арганізацыі, раёне, перыяду работ, статусу. Для кожнага аб’екта будзе даступная падрабязная інфармацыя.

Для супрацоўнікаў ЖКГ будуць даступны тэхнічныя характарыстыкі аб’ектаў. Яны таксама змогуць вырашаць канфліктныя сітуацыі і фармаваць справаздачы. Жыхарам Гродна будзе даступна толькі абмежаваная версія карты, без характарыстык аб’ектаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025